Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Камунікат Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь аб прызначэнні новых біскупаў у Беларусі
Беларусь
29.11.2013 14:00

Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што Яго Святасць Папа Францішак прызначыў:

— біскупам Віцебскай дыяцэзіі — шаноўнага прэзбітэра Алега Буткевіча, які ў дадзены момант выконвае абавязкі пробашча парафіі Св. Антонія Падуанскага ў Віцебску і дэкана дэканату Віцебск-паўночны;

— дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі — шаноўнага прэзбітэра Юрыя Касабуцкага, які ў дадзены момант выконвае абавязкі канцлера курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і адміністратара парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску, якому прызначана тытулярная біскупская кафедра Сцыліо (Scilio);

— дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі — шаноўнага мансіньёра Іосіфа Станеўскага, які ў дадзены момант выконвае абавязкі рэктара Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне і віцэ-афіцыяла Міждыяцэзіяльнага касцёльнага суда ў Гродне, якому прызначана тытулярная біскупская кафедра Табаікара (Tabaicara).

Паведамленне аб новых прызначэннях зроблена прэс-службай Святога Пасаду 29 лістапада 2013 г. у 12.00 паводле рымскага часу (14.00 паводле беларускага часу) і адначасова абвешчана ў адпаведных дыяцэзіях Беларусі.

Апостальская Нунцыятура, дзякуючы Богу і Святому Айцу за гэты дар, які з’яўляецца знакам асаблівай увагі і клопату аб Каталіцкім Касцёле ў Беларусі, выказвае найлепшыя пажаданні і сардэчныя віншаванні новапрызначаным біскупам, якія скіроўвае таксама да ўсіх біскупаў краіны, усіх вернікаў і ўсяго беларускага народа, просячы маліцца за новапрызначаных біскупаў і зычліва супрацоўнічаць з імі ў справе будавання Касцёла Хрыстовага ў еднасці з іншымі хрысціянамі і ўсімі людзьмі добрай волі – сынамі і дочкамі дарагой беларускай зямлі.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь

16.01 12:22Пасол Беларусі пры Святым Пасадзе правёў шэраг сустрэч у Ватыкане
16.01 09:14Калядная радасць ад місіі «Чыстае сэрца»
14.01 12:29«Ён ведаў беларускую мову, слухаў споведзь на ёй»: беатыфікацыя біскупа Матулёніса пройдзе ў Вільнюсе
13.01 14:4218–25 студзеня ў Беларусі пройдзе Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў (+матэрыялы да набажэнства)
13.01 11:38Дзённік перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай (Бараўляны)
13.01 10:20Мітрапаліт Кандрусевіч: каталіцка-праваслаўны форум стаў спробай адказу на выклікі тэрарызму і пераследу хрысціянства ў свеце
11.01 16:14Апостальскі ліст папы Францішка «Misericordia et misera» на беларускай мове прэзентаваны ў Мінску
11.01 12:41Аплаткавая сустрэча Equipes Notre-Dame прайшла ў Баранавічах
10.01 14:07«Пабачыўшы маё імя, людзі ў паліклініцы пачынаюць хрысціцца»: Як жывецца ў Беларусі Любові Хрыстовай?
05.01 09:227 студзеня ў Беларусі пройдзе шосты дзень фацімскай навэнны