У Будслаў будуць курсіраваць дадатковыя цягнікі | | Друк | |
Беларусь |
02.07.2013 16:00 |
Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі для дастаўкі пілігрымаў на юбілейныя ўрачыстасці 400-годдзя прабывання цудатворнага абраза Маці Божай у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе. Урачыстасці пройдуць 5–6 ліпеня. Як інфармуе БЕЛТА, на 5 ліпеня прызначаны дадатковы цягнік рэгіянальных ліній эканомкласа Маладзечна-Крулеўшчызна, які вырушыць з Маладзечна ў 16.50 і прыбудзе ў Будслаў у 18.16. (AG) |