Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адышла ў вечнасць маці Апостальскага Нунцыя
Беларусь
30.03.2013 10:04

29 cакавіка, у Вялікую пятніцу, у Вероне (Італія) адышла ў вечнасць маці Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці Ілка Джаванна Малані. Маці прадстаўніка Святога Айца было 99 гадоў.

Вечны адпачынак дай ёй, Пане…

У гэты ж дзень у парафіі Найсвяцейшай Тройцы (Святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску Апостальскі Нунцый узначаліў набажэнства Мукі Пана. У размове з Catholic.by арцыбіскуп сказаў: «Вялікая пятніца для мяне азначае смерць Пана, а таксама цярпенне і смерць шматлікіх людзей, якія сёння не бачаць святла. А таксама гэта, напэўна, апошнія хвіліны жыцця маёй мамы. І гэтую цяперашнюю Вялікую пятніцу я адчуваю асабліва — усёй сваёй істотаю».

За спачылую маці Апостальскага Нунцыя моляцца іерархі і святары Беларусі, а таксама беларускія вернікі.

Маці арцыбіскупа адышла да Пана ў Вялікую пятніцу — дзень, калі Касцёл узгадвае Муку Хрыста за грахі людзей і за адкупленне свету. Пра сутнасць гэтага дня сказаў 29 сакавіка папа Францішак падчас набажэнства Крыжовага шляху ў рымскім Калізеі: «Гэтай ноччу павінна застацца адно слова, якім ёсць сам крыж. Крыж Езуса — гэта слова, якім Бог адказаў на зло свету».

Анастасія Грышан

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме