Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пра місію і абавязкі Апостальскага Нунцыя
Беларусь
15.07.2011 14:45

Апостальскі Нунцый — легат Яго Святасці Папы Рымскага, які выконвае пастаянную дыпламатычную місію ад імя Святога Пасаду. З’яўляецца таксама кіраўніком дыпламатычнай місіі Апостальскай Сталіцы і адначасова дыпламатычным прадстаўніком Пантыфіка, як главы Каталіцкага Касцёла ў краіне, з якой Ватыкан падтрымлівае дыпламатычныя адносіны. Ранг Нунцыя цалкам адпавядае рангу пасла.

Згодна з кананічным правам сядзіба Нунцыя (нунцыятура) не падлягае ўладзе мясцовых біскупаў. Больш таго Апостальскі Нунцый мае права ўдзельнічаць у літургічных абрадах на тэраторыі свайго пасольства. Да кананічных абавязкаў нунцыя належыць між іншым прадстаўленне кандыдатаў на біскупа і збор пра іх неабходнай інфармацыі.

Дыпламатычныя адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Рэспублікай Беларусь былі ўсталяваныя па ўзаемнай згодзе дзвюх краін 11 лістапада 1992 г. у адпаведнасці з Венскай Канвенцыяй аб дыпламатычных зносінах ад 18 красавіка 1961 г. і на падставе асаблівага дакумента міжнароднага характару, падпісанага кампетэнтнымі прадстаўнікамі Святога Пасаду і нашай краіны.

Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь была часова адкрыта ў Ватыкане. Пазней, 18 мая 1994 г., часовае месцазнаходжанне дыпламатычнай місіі было перанесена на адпаведнае месца — у горад Мінск, беларускую сталіцу. Цяпер будынак Апостальскай Нунцыятуры знаходзіцца па вуліцы Валадарскага, 6.

З 15 ліпеня 2011 г. Святым Айцом Бэнэдыктам XVI прызначаны новы Апостальскі Нунцый для Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Папярэднімі нунцыямі ў нашай краіне былі:

  • арцыбіскуп Габрыэль Мантальва Хігуэра
  • арцыбіскуп Агостыно Маркетто
  • арцыбіскуп Дамінік Грушоўскі
  • арцыбіскуп Іван Юркавіч
  • арцыбіскуп Марцін Відавіч.


    Паводле http://nunciature.catholic.by
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.