Беларускі Чырвоны Крыж збірае сродкі для дапамогі пацярпелым у мінскім тэракце | Друк |
Беларусь
12.04.2011 13:25

Мінская гарадская арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа пачала збор сродкаў для рэабілітацыі пацярпелых ад выбуху ў мінскім метро. Сродкі пасля вывучэння патрэбаў пацярпелых будуць накіраваны на закупку неабходнага абсталявання, паслугаў па рэабілітацыі і рашэннем Прэзідыўма таварыства размеркаваны паміж пацярпелымі.

Сродкі ў беларускіх рублях можна пералічыць на разліковы рахунак Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа 3015741262011, аддзяленне № 539 у ААТ «Белінвестбанк», г. Мінск, код 739, УНП 100511893, ОКПО 37384923, БІК (МФО) 153001739 з паметкай «Выбух у метро».


 
© 2003-2024 Catholic.by