Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч даў інтэрв’ю «Радыё Марыя»
Беларусь
28.03.2011 14:41

Падчас паездкі ў Санкт-Пецярбург 25 сакавіка 2011 г. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выступіў на «Радыё Марыя». У прамым эфіры радыёстанцыі арцыпастыр расказаў аб сваім служэнні ў Беларусі і адказаў на пытанні слухачоў.

Слухачы звярталіся да іерарха са шматлікімі пытаннямі пра Каталіцкі Касцёл у Беларусі, аб існуючых праблемах, моладзі. Адно з пытанняў датычыла здароўя кардынала Казіміра Свёнтка, што сведчыць аб тым, што і ў Расіі каталіцкая супольнасць ведае гэтага ахвярнага пастыра.

«Радыё Марыя» — міжнародная сукупнасць каталіцкіх асветніцкіх радыёстанцый, заснаваная ў канцы ХХ ст. у паўночнай Італіі. Сёння радыё гучыць на нацыянальных мовах у 53 краінах свету, сярод якіх Італія, ЗША, Францыя, Германія, Аўстралія, Ліван, Аргенціна, Мазамбік і іншыя. Усе радыёстанцыі інтэграваны ў адзіную сістэму, што дазваляе стандартызаваць фармат вяшчання, лепш выкарыстоўваць магчымасці і ўдасканальваць сваю дзейнасць.

Фармат «Радыё Марыя» ў Расіі ўключае прыкладна аднолькавую колькасць каталіцкіх і праваслаўных перадач, сацыяльных і культурных праграм і музыкі.

Аляксей Пірагоў, генеральны рэдактар «Радыё Марыя»

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме