|
Моладзь з Беларусі ўдзельнічае ў паходзе з нагоды гадавіны Хрышчэння Русі |
|
Беларусь
|
|
27.07.2010 10:52 |
|
Моладзь з Беларусі разам са сваімі равеснікамі з Расіі і Украіны ўдзельнічае ў «Славянскім паходзе» па Дняпры з нагоды святкавання 1022-й гадавіны Хрышчэння Русі. Сёння, 27 ліпеня, удзельнікі мерапрыемства прыбудуць у Кіеў (Украіна), дзе правядуць урачысты малебен на Уладзімірскай горцы каля помніка князю Уладзіміру.
Маршрут падарожжа, якое распачалося 3 ліпеня ў Смаленску, праходзіць праз Оршу, Мінск, Шклоў, Магілёў, Быхаў, Рагачоў, Любіч, Славуціч і Вышгарад.
|
|
|