Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дарадчык Генеральнага настаяцеля таварыства салезіянаў сустрэўся з прадстаўнікамі Мінгарвыканкама
Беларусь
16.04.2010 12:42

15 красавіка 2010 г. кс. Стэфан Тураньскі SDB, дарадчык Генеральнага настаяцеля Таварыства св. Францішка Сальскага (салезіяне), сустрэўся з намеснікам старшыні Мінгарвыканкама спадаром Міхаілам Ціцянковым і начальнікам аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Мінгарвыканкама спадарыняй Алай Рабіцавай.

Падчас візіту дарадчык Генеральнага настаяцеля таварыства салезіянаў падзякаваў прадстаўнікам дзяржаўнай улады за аказанне падтрымкі і дапамогу ў справе ўзвядзення храма ў мінскім мікрараёне Серабранка, дзе працуюць ксяндзы салезіяне і сёстры салезіянкі.

Акрамя гэтага, кс. Тураньскі паведаміў аб жаданні салезіянскай супольнасці ўнесці ўклад у абагачэнне сацыяльнай сферы грамадства, і не толькі праз духоўную фармацыю і цэлебрацыю сакрамэнтаў, але і на ўзроўні выхавання, што для салезіянаў з’яўляецца тыповым кірункам дзейнасці. Як вядома, салезіянскае выхаванне заснавана на папераджальнай сістэме, што дазваляе прадухіліць шматлікае зло ў асяроддзі моладзі.

Па словах дарадчыка Генеральнага настаяцеля таварыства салезіянаў, прадстаўнікі Мінгарвыканкама праявілі вялікую цікавасць да супрацоўніцтва з айцамі салезіянамі ў справе выхавання моладзі. Спадар Міхаіл Ціцянкоў, звяртаючыся да пробашча парафіі ў Серабранцы кс. Ігара Лашука SDB, унёс прапанову салезіянам, якія працуюць у Мінску, бліжэй пазнаёміцца з дзейнасцю і адукацыйным працэсам у салезіянскай школе ў Гатчыне (Расія). Беручы пад увагу станоўчы вопыт дзейнасці салезіянскіх школ у шматлікіх краінах свету, прадстаўнік Мінгарвыканкама адзначыў, што заснаванне ў будучым салезіянскай школы ў Мінску было б добрым укладам у выхаванне маладых пакаленняў сталіцы.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.