Першая Кантакты Мапа
У Мінску адбылася сустрэча святароў Кальварыйскага дэканату
Беларусь
02.02.2010 14:52

1 лютага 2010 г. у мінскім касцёле Узвышэння Святога Крыжа адбылася сустрэча святароў Кальварыйскага дэканату. Душпастыры ўшанавалі Хрыста ў Найсвяцейшым Сакрамэнце, прынялі ўдзел у канферэнцыі і, канцэлебруючы святую Імшу, памаліліся за душы памерлых кс. Яна Адамовіча і кс. Альберта Масальскага, якія працавалі ў гэтым касцёле.

Ксёндз Андрэй Бародзіч, дэкан Кальварыйскі, нагадаў, што пакліканне да святарскага служэння з’яўляецца дарам Божым, а не заслугаю чалавека, пасля чаго заахвоціў прысутных да малітвы за тых святароў, дзякуючы прыкладу якіх яны адчулі заклік Бога.

Пасля Эўхарыстыі адбылася арганізацыйная частка сустрэчы, падчас якой аднагалосна былі абраны віцэ-дэкан Кальварыйскага дэканату — кс. Францішак Рудзь, духоўны айцец — а. Аляксандр Улас OFMConv і сакратар — кс. Віталій Янкевіч.

У межах сустрэчы адбылося абмеркаванне пытанняў, звязаных з дзейнасцю новаўтвораных парафій, а таксама была адзначана неабходнасць узаемнай дапамогі ў парафіях дэканату падчас вялікапосных рэкалекцый.

Дэканальная сустрэча прайшла ў атмасферы узаемапавагі, святарскай салідарнасці і братэрства.


 

 

Архіў >>>

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
Гурт «Небасхіл» запрашае на малітоўнае разважанне

14 сакавіка 2010 г., у IV Нядзелю Вялікага посту, музычны гурт «Небасхіл» запрашае прыняць удзел у музычным разважанні. Малітоўнай атмасферы будзе спрыяць характар выканання музычных песень і падрыхтаваныя да іх каментарыі.

Падрабязней ...  
Расклад набажэнстваў падчас велікапосных рэкалекцый у некаторых парафіях Мінска і Мінскага раёна

Вялікі пост — гэта час роздуму кожнага чалавека над сваім жыццём і пакліканнем, як прыватным, так і пакліканнем быць хрысціянінам. Вялікі пост і рэлігійныя практыкі, звязаныя з ім, з’яўляюцца вялікім шансам, які Бог дае свайму стварэнню, — шансам пакаяння і навяртання. Прапануем вашай увазе праграму велікапосных рэкалекцый у некаторых парафіях Мінска і Мінскага раёна.

Падрабязней ...  
Дзень духоўнага аднаўлення для медыцынскіх работнікаў адбудзецца ў Мінску

Ксяндзы з Кангрэгацыі святога Францішка Сальскага (салезіяне), якія працуюць у Мінску, і каталіцкія ўрачы беларускай сталіцы запрашаюць прыняць удзел у дні духоўнага аднаўлення для медыцынскага персаналу, што адбудзецца ў суботу 13 сакавіка 2010 г. у капліцы святога Яна Хрысціцеля (Серабранкаўскі дэканат) па адрасе: вул. Пляханава, 28.

Падрабязней ...  
Rambler's Top100
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі