Біскупы Беларусі працягваюць наведваць ватыканскія ведамствы | Друк |
Канферэнцыя Біскупаў
15.12.2009 18:58

15 снежня 2009 г. у межах візіту да Апостальскіх парогаў біскупы Беларусі наведалі Кангрэгацыю Веравучэння, Кангрэгацыю па справах Усходніх Касцёлаў, Кангрэгацыю па справах Біскупаў, Папскую раду па справах сем’яў і Папскую раду па справах свецкіх. У ватыканскіх ведамствах беларускія іерархі прадставілі сітуацыю Беларусі ў дадзеных кантэкстах і абмеркавалі актуальныя для нашай краіны пытанні.

Па словах біскупа Віцебскага Уладзіслава Бліна, падчас наведвання ватыканскіх кангрэгацый беларускія іерархі сустрэлі з боку прадстаўнікоў ведамстваў разуменне і падтрымку, атрымалі добрыя парады адносна вырашэння існуючых у Касцёле Беларусі праблем.

 
© 2003-2024 Catholic.by