Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Духоўная праграма «Існасць» адзначае 20-годдзе
19.05.2017 09:11

Духоўная праграма «Існасць», якая выходзіць у эфіры тэлеканала «Беларусь 1», сёлета адзначае сваё 20-годдзе. На працягу гэтых гадоў аўтары праграмы знаёмяць тэлегледачоў з гісторыяй хрысціянства, рэлігійнымі святамі і падарожнічаюць па святых месцах нашай краіны.

 
У Браславе пройдзе летняя школа касцёльнага спеву
18.05.2017 10:31

14–19 жніўня ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе пройдзе летняя школа касцёльнага спеву. Калектыў выкладчыкаў узначальвае дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Уладзімір Неўдах, арганіст мінскага катэдральнага касцёла.

 
#Маяпершаякамунія: сведчанне біскупа Пінскага Антонія Дзям'янкі
17.05.2017 16:05

У новым праекце #маяпершаякамунія Catholic.by публікуе ўспаміны пра Першую святую Камунію беларускіх іерархаў і вернікаў. Перачытваючы сведчанні, можна ўбачыць цэлыя пакаленні і асаблівасці таго часу — таго, як развіваўся Касцёл у розныя гады.

 
16 мая — 360 гадоў з дня мучаніцкай смерці св. Андрэя Баболі, апекуна Пінскай дыяцэзіі
16.05.2017 11:34

У свята св. Андрэя Баболі, 16 мая, прыпадае 360-я гадавіна мучаніцкай смерці езуіта, які служыў на Піншчыне і загінуў у Янаве Палескім (сучаснае Іванава Брэсцкай вобл.).

 
Літургія гадзінаў на беларускай мове будзе дасяжная ў лічбавым фармаце
15.05.2017 13:33

15 мая ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне падчас пастырскай сустрэчы духавенства Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі быў дадзены старт ажыццяўленню новага праекта breviar.catholic.by (лічбавы фармат Літургіі гадзінаў на беларускай мове).

 
#Маяпершаякамунія: беларускія біскупы — пра Першую святую Камунію ў іх жыцці
10.05.2017 18:46

Традыцыйна май лічыцца ў Касцёле месяцам Першых святых Камуній, калі дзеці (часцей за ўсё гэта дзеці) ўпершыню прымаюць Цела Хрыста і ўпоўні ўдзельнічаюць у святой Імшы.

 
Беларус Сяргей Більдзіс SAC з Таварыства Каталіцкага Апостальства атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне
08.05.2017 18:46

Урачыстая літургія прайшла 6 мая ў 11.00 у касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы Апосталаў у Алтажаве (Польшча). Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Варшаўскі кардынал Казімір Ныч.

 
Гурт Laudans выпусціў новы альбом
05.05.2017 12:47

Другі па ліку альбом гурта быў прадстаўлены слухачам 27 красавіка на афіцыйнай старонцы Laudans Укантакце. У яго ўвайшло 12 кампазіцый на беларускай, польскай і англійскай мовах.

 
Паведамленне з 65-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
04.05.2017 16:33

4 мая 2017 г. у Душпастырскім цэнтры ККББ у Мінску адбылося 65-е пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, на якім прысутнічалі іерархі і Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. У пасяджэнні таксама прыняў удзел Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр.

 
Сустрэча супольнасці «Хатні Касцёл» прайшла ў Будславе
04.05.2017 11:22

Традыцыйны дзень супольнасці «Хатні Касцёл» адбыўся 1 мая ў будслаўскім санктуарыі. Сем’і з Магілёва, Мінска і Маладзечна прыехалі ў Будслаў, каб перад абразом Маці Божай дзякаваць Богу за атрыманыя ласкі і прадставіць свае просьбы.

 
Сустрэча беларускіх айцоў піяраў і іх бацькоў прайшла ў Шчучыне
26.04.2017 17:27

25 красавіка ў парафіі Св. Тэрэзы ад Езуса (Авільскай) прайшла сустрэча айцоў піяраў, якія нясуць служэнне ў Беларусі, са сваімі бацькамі.

 
«Мы — адна сям’я»: ІІ Усебеларуская сустрэча манаскай моладзі прайшла ў Баранавічах
26.04.2017 15:58

24-25 красавіка ў парафіі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах прайшла ІІ Усебеларуская сустрэча манаскай моладзі. У ёй прынялі ўдзел 36 кансэкраваных асобаў.

 
У супольнасці францішканаў новы дыякан і прэзбітэр
24.04.2017 09:50

22 красавіка ў базыліцы айцоў францішканаў у Катавіцах-Паневніках з рук арцыбіскупа Катавіцкага Віктара Скворца атрымалі прэзбітэрскае і дыяканскае пасвячэнне Стэфан Павел Пупейка і Бальтазар Алег Малойла, якія паходзяць са Слуцка.

 
Аўтызм і яго тэрапія: эксперты з Германіі падзяліліся міжнародным вопытам на семінары ў Ляскоўцы
21.04.2017 18:09

Семінар прайшоў 20-21 красавіка ў Ляскоўцы пад Мінскам і быў арганізаваны «Дабрачынным каталіцкім таварыствам Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сумесна з Мальтыйскай службай дапамогі.

 
«Ужо пашылі 20 сутан»: чым жыве першая ў Беларусі майстэрня па вырабе літургічнага адзення?
18.04.2017 13:53

Працоўная раніца Людмілы Прывалавай пачынаецца з праверкі пошты і разбору новых замоў. Гадзіннік паказвае восем гадзін ранку, а ў майстэрні ўжо кіпіць праца.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 3 з 71
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.