Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Паўлін а. Ануфрый Альховік цэлебраваў прыміцыйную Імшу ў мінскім Чырвоным касцёле
12.06.2017 13:06

11 чэрвеня ў свята Святой Тройцы ў парафіі святых Сымона і Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл) адбылася прыміцыйная святая Імша беларускага манаха-паўліна Ануфрыя (Дзяніса) Альховіка, які паходзіць з гэтай парафіі.

 
#Маяпершаякамунія: 5 гісторый ад чытачоў Catholic.by (частка ІІ)
07.06.2017 09:50

У новым праекце #маяпершаякамунія Catholic.by публікуе ўспаміны пра Першую святую Камунію беларускіх іерархаў і вернікаў. Перачытваючы сведчанні, можна ўбачыць цэлыя пакаленні і асаблівасці таго часу, убачыць, як развіваўся Касцёл у розныя гады.

 
Адышоў у вечнасць кс. Ян Шуткевіч, які шмат зрабіў у справе аднаўлення касцёлаў у Беларусі
05.06.2017 15:18

4 чэрвеня пасля працяглай хваробы на 85-м годзе жыцця ў Вільнюсе адышоў у вечнасць кс. Ян Шуткевіч. Ён нарадзіўся ў сям’і графа Тышкевіча пад Вільнюсам.

 
Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у міжнароднай канферэнцыі з нагоды сустрэчы сем'яў у Дубліне
05.06.2017 13:13

3-5 чэрвеня ў Дубліне прайшла міжнародная канферэнцыя з нагоды сусветнай сустрэчы сем’яў, якая пройдзе ў сталіцы Ірландыі ў 2018 годзе. У склад удзельнікаў канферэнцыі ўвайшло 130 чалавек — дэлегацыі з 28 краін свету.

 
Супрацоўнік Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ атрымала дыплом доктара біблійнай тэалогіі
02.06.2017 11:54

Дыплом доктара біблійнай тэалогіі атрымала Марына Пашук, шматгадовы супрацоўнік Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

 
«Радыё Марыя» ў Беларусі: мы вырашылі ставіць на моладзь
01.06.2017 16:40

1 лістапада 2016 года ў Беларусі загучала «Радыё Марыя». Гэтаму кроку папярэднічала некалькі гадоў арганізацыйна-прававой працы, аднак сёння гэта ўжо амаль 40 працэнтаў прамога эфіру.

 
Папа Францішак узнагародзіў беларуса кс. Юзафа Занеўскага SDB залатым крыжам
29.05.2017 09:52

Папа Францішак узнагародзіў 75-гадовага кс. Юзафа Занеўскага SDB, які паходзіць з Беларусі і ўжо доўгія гады нясе служэнне ў Расіі, крыжам Pro Ecclesia et Pontifice («За заслугі перад Касцёлам і Папам»).

 
Беларус Павел Лемех OMI атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне ў супольнасці аблатаў
29.05.2017 09:23

Яшчэ адзін беларускі святар з’явіўся ў супольнасці аблатаў. 27 мая дыякан Павел Лемех OMI у касцёле св. Якуба Апостала ў Обры (Польшча) атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук біскупа Яна Кота OMI, ардынарыя бразільскай дыяцэзіі Жэ-Дока.

 
Беларуская царква грэка-католікаў трапіла ў Топ-50 найлепшых будынкаў Лондана
26.05.2017 16:07

Праз паўгода пасля афіцыйнага адкрыцця Грэка-каталіцкая царква беларускай супольнасці ў Лондане працягвае атрымліваць узнагароды на брытанскіх і замежных конкурсах.

 
Мітрапаліт Кандрусевіч: каталіцкі епіскапат Беларусі рыхтуе пагадненне з дзяржавай
26.05.2017 13:53

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі рыхтуе пагадненне, якое плануе падпісаць з дзяржавай. На майскім пленарным пасяджэнні «біскупы выказаліся за неабходнасць юрыдычнага ўрэгулявання адносін паміж Каталіцкім Касцёлам у Беларусі і дзяржавай для больш эфектыўнага супрацоўніцтва дзеля духоўнага дабра беларускага народа».

 
Салезіянін беларускага паходжання стаў новым пробашчам катэдры ў Маскве
26.05.2017 11:32

24 мая падчас святой Імшы, якую ўзначаліў арцыбіскуп Паоло Пеццы, Мітрапаліт архідыяцэзіі Божай Маці ў Маскве, на пасаду пробашча катэдральнага касцёла Беззаганнага Зачацця Панны Марыі ўступіў кс. Уладзімір Кабак SDB, які нарадзіўся ў Смаргоні.

 
Унебаўшэсце Пана
25.05.2017 11:01

Сёння мы ўзгадваем вельмі важны момант. Гэта момант, калі Езус у апошні раз убачыў сваіх вучняў, а яны ў апошні раз убачылі Яго. Аднак гэтая падзея не напоўніла вучняў смуткам, тугой, як было тады, калі Хрыстус памёр; яна не выклікала тое, што Яго вучні рассеяліся і вярнуліся да сваіх заняткаў, але — цалкам наадварот — напоўніла іх радасцю.

 
#Маяпершаякамунія: 5 гісторый ад чытачоў Catholic.by
25.05.2017 10:40

У новым праекце #маяпершаякамунія Catholic.by публікуе ўспаміны пра Першую святую Камунію беларускіх іерархаў і вернікаў. Перачытваючы сведчанні, можна ўбачыць цэлыя пакаленні і асаблівасці таго часу, убачыць, як развіваўся Касцёл у розныя гады.

 
Уладзімір Макей абмеркаваў з Апостальскім Нунцыем у Беларусі беларуска-ватыканскае ўзаемадзеянне
24.05.2017 08:32

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей 23 мая правёў сустрэчу з Апостальскім Нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Габарам Пінтэрам.

 
Творы з Ватыканскіх музеяў будуць выстаўлены ў Беларусі
23.05.2017 08:24

Беларусь і Апостальская Сталіца будуць працягваць супрацоўнічаць у сферы культуры. 22 мая беларуская дэлегацыя ўручыла ўзнагароды і ганаровыя граматы кіраўніцтву і супрацоўнікам Ватыканскіх музеяў у якасці падзякі за арганізацыю і правядзенне мінулагодняй выставы «Іканапіс Беларусі XVII-XХІ cтагоддзяў».

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 2 з 71
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.