Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


1 красавіка — Пальмовая нядзеля
Каляндар
01.04.2012 08:04

Касцёл, падрыхтаваны велікапосным пакаяннем, у Пальмовую нядзелю пачынае перажываць цэнтральную таямніцу хрысціянскай веры — пасхальную таямніцу смерці і ўваскрасення Езуса Хрыста. У гэты дзень на ўспамін уваходу Хрыста ў Ерузалем для здзяйснення пасхальнай таямніцы адбываецца працэсія або ўрачысты ўваход перад святой Імшою, а таксама асвячаюцца галінкі пальмаў і іншых дрэваў. Гэта могуць быць таксама галінкі аліўкавых дрэваў або, як здаўна прынята ў нас, вярбы (адсюль выводзіцца папулярная назва свята — Вербная нядзеля).

 

 
Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці заклікаў моладзь быць сапраўднымі хрысціянамі
Аўдыё
28.03.2012 19:53

26 сакавіка 2012 г. Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці ізноў сустрэўся з каталіцкай моладдзю. Іерарх праводзіць велікапосныя рэкалекцыі для моладзі ў касцёле св. Сымона і св. Алены ў Мінску. Гэтую, ужо другую сустрэчу, Апостальскі нунцый прысвяціў пытанню, як быць сапраўдным хрысціянінам. У гаміліі арцыбіскуп засяродзіў увагу на ўрачыстасці Звеставання Пана і каштоўнасці чалавечага жыцця.

 
Альберт Галея: святлом Евангелля з'яўляецца кожны з нас
Інтэрв'ю
28.03.2012 16:37

Як ажыццяўляць на практыцы новую евангелізацыю? Што дзеля гэтага павінен здзейсніць чалавек — у асабістым жыцці, у сваёй сям’і, у парафіі? Пра тое, як звычайны вернік можа быць абвяшчальнікам Добрай Навіны, парталу Catholic.by распавёў Альберт Галея, які з’яўляецца дырэктарам Бюро евангелізацыі пры Папскай радзе па новай евангелізацыі

 
Уладзіслаў Валаховіч: не магу не абараняць зачатае жыццё
Інтэрв'ю
25.03.2012 00:34

25 сакавіка ў Каталіцкім Касцёле — урачыстасць Звеставання Пана. У гэты дзень адзначаецца таксама Дзень святасці жыцця, які з’яўляецца своеасаблівым напамінам пра годнасць чалавека ад моманту яго зачацця да натуральнай смерці. Аб праблеме абортаў, якая дагэтуль застаецца вельмі вострай у сучаснай Беларусі, мы спыталіся ва Уладзіслава Валаховіча,  магістра тэалогіі, дырэктара дабрачыннага Фонду абароны жыцця і сям’і «Адкрытыя сэрцы».

 
Восем дзяцей сям’і Ташціміравых. Разважанні пра бацькоўства
Інтэрв'ю
23.03.2012 15:24

Неяк побач у літургічным календары знаходзіцца ўрачыстасць св. Юзафа і Звеставання Пана. Адна з іх кажа пра ролю бацькі ў сям’і, другая ж сцвярджае ісціну аб важнасці мацярынскага цяпла і любові ў выхаванні дзяцей і перш за ўсё — у прыняцці зачатага жыцця. Таму, напэўна, гэта найлепшы час, каб паразважаць пра радасці і складанасці сённяшняга мацярынства і бацькоўства. Гэта мы папрасілі зрабіць бацькоў васьмярых хлопчыкаў Руслана і Наталлю Ташціміравых.

 
З 19 сакавіка велікапосныя рэкалекцыі на Catholic.by
Аўдыё
18.03.2012 21:00

Шаноўныя наведвальнікі Catholic.by! Мы працягваем традыцыю правядзення на нашым партале рэкалекцый у фармаце MP3. На гэты раз з 19 па 24 сакавіка спецыяльна для вас духоўныя разважанні правядуць іерархі Беларусі. 

 
Некалькі слоў пра місію жанчын у Касцёле
Каляндар
07.03.2012 11:37
8 сакавіка адзначаецца Міжнародны жаночы дзень. У многіх краінах былога СССР «жаночы дзень», устаноўлены непрацоўным з 1966 г., святкуецца і дагэтуль. Успрыняцце і адносіны да гэтага дня даволі розныя. Аднак гэты дзень — добрая нагода прыгадаць місію і ролю жанчыны ў Каталіцкім Касцёле.
 
Вялікі пост
Каляндар
21.02.2012 12:54

У сераду ў Каталiцкiм Касцёле пасыпаннем галоваў попелам распачынаецца Вялiкi пост. Як адзiн з фактараў рэлiгiйнага жыцця пост шырока практыкаваўся ўжо ў часы Старога Запавету. I галоўнай яго мэтай было нагадванне чалавеку аб тым, што ён з’яўляецца iстотай недасканалай, грэшнай i цалкам залежнай ад Бога (пар. Лев 16, 29–34).

 
Папяльцовая серада — пачатак Вялікага посту
Каляндар
21.02.2012 12:51

22 лютага ў рыма-католікаў распачынаецца Вялікі пост. Папяльцовая серада з’яўляецца першым днём саракадзённай падрыхтоўкі да Вялікадня, які сёлета будзе адзначацца 8 красавіка.

 
Сусветны дзень хворага
Каляндар
11.02.2012 03:36

11 лютага адзначаецца Сусветны дзень хворага. Устанавіў яго бл. Ян Павел ІІ 13 мая 1992 г. У той дзень супалі 75-я гадавіна аб’яўлення Маці Божай Фацімскай і 11-я гадавіна замаху на жыццё Вялікага Папы.

 
Яраслаў Чапля: попыт на духоўную літаратуру будзе заўсёды
Інтэрв'ю
08.02.2012 17:17

Чаму ў Беларусі існуе праблема з каталіцкімі аўтарамі і ці шмат рэлігійнай літаратуры чытаюць беларусы, карэспандэнт Catholic.by пацікавілася ў намесніка дырэктара «Pro Christo» Яраслава Чаплі. З 8 па 12 лютага выдавецтва прымае ўдзел у XIX Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы.

 
Свята Ахвяравання Пана і Дзень кансэкраванага жыцця
Каляндар
02.02.2012 03:33

2 лютага Каталіцкі Касцёл адзначае свята Ахвяравання Пана, а з 1997 года — і Дзень кансэкраванага жыцця. Як калісьці Марыя і Юзаф ахвяравалі Езуса, прынёсшы яго ў святыню, так і духоўныя асобы ахвяравалі сваё жыццё служэнню Богу ў розных манаскіх ордэнах і кангрэгацыях і свецкіх інстытутах.

 
Юбілейны Год распачаўся ў супольнасці міхалітаў
Юбілеі
30.01.2012 17:12

У нядзелю 29 студзеня 2012 г. у законнай супольнасці Св. Арханёла Міхала (айцоў міхалітаў і сясцёр міхалітак) распачаўся Юбілейны Год пад дэвізам «Бог па-над усім». Урачыстасць была прымеркавана да 100-й гадавіны смерці заснавальніка супольнасці, благаслаўлёнага кс. Браніслава Маркевіча. Беатыфікацыя кс. Маркевіча адбылася 19 чэрвеня 2005 г. у Варшаве, а ўспамін прызначаны на 30 студзеня.

 
Нямецкі святар — пра Асвенцым: за мінулы год музей у Аўшвіцы наведалі 1,4 мільёны чалавек
Інтэрв'ю
30.01.2012 15:35

Польскі Асвенцым сёння — той жа невялікі гарадок, якім быў да вайны. З той папраўкай, што «звычайным» ён перастаў быць у 1940-м годзе, калі нямецкія нацыянал-сацыялісты задумалі тут стварэнне канцэнтрацыйнага лагера смерці Аўшвіц...

 
Кіраўнік таварыства Максімільяна Кольбэ ў Фрайбургу: дапамагаць былым вязням канцлагераў і гета
Інтэрв'ю
27.01.2012 14:07

27 студзеня 1945 г. быў вызвалены адзін з самых страшных канцэнтрацыйных лагераў смерці ў свеце — Аўшвіц (у польскім горадзе Асвенцыме). Некалькі гадоў таму гэтая дата была аб’яўлена Міжнародным днём памяці ахвяр, якія пацярпелі ад нацыянал-сацыялізму. У Аўшвіцы была атручана ў газавай камеры сястра кармэлітанка Эдыта Штайн, замучаны айцец францішканін Максімьліян Кольбэ…

 
<< Першая < Папярэдняя 351 352 353 354 355 356 357 358 359 360 Наступная > Апошняя >>

Старонка 358 з 374
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.