Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Ці існуюць у Беларусі антыхрысціянскія лобі? Меркаванне прафесара Андрэя Данілава
Інтэрв'ю
30.05.2012 13:12

За апошні час у Беларусі склалася вельмі няпростая грамадская сітуацыя ў сувязі з тымі ініцыятывамі, якія былі праведзены розным чынам, у прыватнасці праз парламент. Гэта датычыць апошніх прынятых законапраектаў. Напрыклад, аб рэпрадуктыўным здароўі, які па-сутнасці легалізаваў у Беларусі сурагатнае мацярынства. Адной з дзіўных ініцыятыў з’яўляецца забарона Міністэрствам адукацыі рэлігійнай сімволікі ў школах. Аб гэтым і іншым чытайце ў інтэрв’ю прафесара Андрэя Данілава, загадчыка кафедры рэлігіязнаўства Інстытута тэалогіі БДУ, Ватыканскаму радыё.

 
27 мая — нядзеля Cпаслання Святога Духа
Каляндар
27.05.2012 03:00

Пяцідзясятніца — урачыстасць Спаслання Духа Святога, якая адзначаецца ў пяцідзясяты дзень пасля Вялікадня (у нядзелю праз сем тыдняў). Назва свята паходзіць ад старажытнагабрэйскага свята Пяцідзясятніцы, якое святкавалі на ўспамін аб дараванні Богам закона на гары Сінай. Гэтае старазапаветнае свята з’яўляецца правобразам спаслання апосталам і ўсім хрысціянам Святога Духа.

 
26 мая — успамін св. Філіпа Нэры
Каляндар
26.05.2012 03:00

Святы Філіп Нэры нарадзіўся 21 ліпеня 1515 г. у Фларэнцыі. Паходзіў з сям’і натарыуса. Вылучаўся незвычайнай прыгажосцю і добрым пачуццём гумару. У 18-гадовым узросце адмовіўся прыняць спадчыну і накіраваўся ў Рым, дзе вывучаў тэалогію і філасофію ва ўніверсітэце «Sapientia».

 
Акцёры Павел і Ганна Харланчук-Южаковы выступаюць у абарону жыцця праз сваю творчасць
Інтэрв'ю
16.05.2012 15:37

Праект «У абарону жыцця!» у чарговы раз заклікае грамадства задумацца над каштоўнасцю жыцця кожнага чалавека, асабліва тых, якія яшчэ не пабачылі святло сонца. Аборт увайшоў у грамадства як норма і трымае свае пазіцыі, дазваляючы вырашаць «нечаканыя цяжкасці». Павел Харланчук-Южакоў, вядомы беларускі акцёр і рэжысёр, ужо не першы год падтрымлівае акцыю «У абарону жыцця!».

 
Андрэй Баболя — апякун Пінскай дыяцэзіі
Каляндар
16.05.2012 10:14

Успамін святога Андрэя Баболі, апекуна Пінскай дыяцэзіі, адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі 16 мая. Святога пакутніка за яго місіянерскую дзейнасць называюць «Апосталам Палессся» і «Пінскім апосталам».

 
17 мая — урачыстасць Унебаўшэсця Пана
Каляндар
16.05.2012 03:42

Сёння, 17 мая, усе хрысціяне адзначаюць урачыстасць Унебаўшэсця Пана. Хрыстус пасля свайго ўваскрасення неаднаразова аб’яўляўся вучням, а на саракавы дзень на іх вачах узнёсся на неба з Аліўнай гары. З гэтай гары, дзе распачалася мука Хрыста, узяла пачатак і Яго хвала.

 
Адзначаем Міжнародны дзень сем’яў
Каляндар
15.05.2012 09:18

Міжнародныя дзень сем’яў адзначаецца 15 мая. У 1993 годзе яго абвесціла Генеральная асамблея ААН.

 
Новапрызначаны біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка: з сыноўскай адданасцю прымаю давер Святога Айца
Інтэрв'ю
03.05.2012 17:52

«У адказ на давер Святога Айца адносна майго служэння ў Пінскай дыяцэзіі я выказваю сваю пашану да яго, сваю сыноўскую адданасць, абяцаю верна служыць Богу і Касцёлу, вернікам Пінскай дыяцэзіі і тым, хто яшчэ шукае Бога», — адзначыў новапрызначаны біскуп Пінскай дыяцэзіі Антоні Дзям’янка ў інтэрв’ю для Catholic.by.

 
Дырэктар Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце РБ: сустрэчы студэнтаў з душпастырамі могуць набыць сістэмны характар
Інтэрв'ю
02.05.2012 21:48

«Кіраўнічая эліта павінна быць сапраўды высокамаральнай, справядлівай ва ўсіх сваіх праявах». А гэтаму, на думку дырэктара Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Мікалая Шчокіна, спрыяюць сустрэчы будучых кіраўнікоў з духавенствам. 2 мая 2012 г. па ініцыятыве Мікалая Шчокіна адбылася чарговая сустрэча слухачоў акадэміі з Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам.

 
Год пасля беатыфікацыі Яна Паўла ІІ
Каляндар
01.05.2012 16:36

«І вось доўгачаканы дзень настаў; ён настаў хутка, бо так спадабалася Пану Богу: Ян Павел ІІ благаслаўлёны!» — гэта словы Святога Айца Бэнэдыкта XVI, якія мы чулі 1 мая 2011 г. І вось ужо год, як католікі ўсяго свету звяртаюцца да Бога праз заступніцтва благаслаўлёнага Папы-славяніна.

 
Размова з праекціроўшчыкам самай высокай фігуры Хрыста ў свеце
Інтэрв'ю
30.04.2012 13:11

З моманту асвячэння фігуры Хрыста Валадара ў польскім горадзе Свябодзін прайшло ўжо два гады. Помнік, які лічыцца самай высокай фігурай Хрыста ў свеце, дасягае 36 метраў увышыню, што на шэсць метраў больш за знакамітую статую Хрыста ў Рыа-дэ-Жанейра.

 
Касцёл моліцца за ахвяраў на ЧАЭС
Каляндар
26.04.2012 12:09

26 красавіка Беларусь узгадвае чарговую, ужо 26-ю гадавіну ядзернага выбуху на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. За ахвяраў той страшэннай трагедыі сёння моляцца вернікі шматлікіх каталіцкіх парафій.

 
Беларускі сектазнаўца аб дэструктыўным уздзеянні сект і неадукаванасці ў гэтай сферы грамадства
Інтэрв'ю
25.04.2012 13:05

Негатыўны ўнёсак сект у жыццё грамадства — тэма размовы Ватыканскага радыё з кіраўніком Інфармацыйна-кансультацыйнага цэнтра імя Іосіфа Волацкага Беларускай Праваслаўнай Царквы Уладзімірам Марціновічам. І сапраўды, у навінах мы не часта чуем пра секты, у асноўным, калі гэта даходзіць да крымінальнай справы. А што схавана глыбей?

 
Віншуем нашых братоў у веры з Вялікаднем!
Каляндар
14.04.2012 23:02
Віншуем усіх хрысціянаў, якія святкуюць Уваскрасенне Госпада па юліянскім календары — 15 красавіка. Жадаем нашым братам у веры Божай падтрымкі і дапамогі, шчасця і супакою ў кожным дні! Няхай згода пануе ў вашых сем'ях, а ўваскрослы Хрыстус шчодра благаслаўляе. Аллелюя!
 
У Вялікую суботу Мітрапаліт Кандрусевіч і біскуп Дзям'янка наведалі некаторыя парафіі архідыяцэзіі
Каляндар
07.04.2012 19:42

Згодна з традыцыяй, у Вялікую суботу адбываецца асвячэнне страваў на велікодны стол.  7 красавіка 2012 г. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Антоні Дзям’янка наведалі шматлікія парафіі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, каб памаліцца разам з вернікамі і асвяціць велікодныя стравы.

 
<< Першая < Папярэдняя 351 352 353 354 355 356 357 358 359 360 Наступная > Апошняя >>

Старонка 357 з 374
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.