Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Мітрапаліт Кандрусевіч: Касцёл стараецца адказаць на нябачны дасюль крызіс веры
Інтэрв'ю
12.10.2012 12:55

З 7 кастрычніка, ужо амаль тыдзень, Апостальская Сталіца з’яўляецца цэнтрам увагі СМІ. Цікава тое, што і ўдзельнікі Сіноду Біскупаў ставяць у цэнтр сваёй увагі СМІ, якія яны бачаць як інструмент новай евангелізацыі. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у інтэрв’ю для Catholic.by акрэслівае асноўныя пытанні, якія ўздымаюць падчас форуму іерархі Касцёла.

 
Катэхізіс plus — MP3-канферэнцыі для паглыблення веры
Аўдыё
10.10.2012 23:27

11 кастрычніка 2012 г. у Каталіцкім Касцёле распачнецца Год веры. Адной з яго асноўных ідэй з’яўляецца паглыбленне веры праз вывучэнне Катэхізіса. З гэтай нагоды наш партал прапануе вашай увазе спец-праект — MP3-канферэнцыі з тлумачэннем Катэхізісу.

 
Перэгрынацыя копіі абраза Маці Божай Будслаўскай
Спецпраекты
05.10.2012 14:47

У 2010 годзе распачаўся трохгадовы цыкл падрыхтоўкі да 400-годдзя прабывання цудатворнага абраза Маці Божай у Будславе. У кожны з трох гадоў традыцыйныя ўрачыстасці святкаваліся пад дэвізамі: «Марыя — выбраная дачка Айца Нябеснага» (2010), «Марыя — святыня Духа Святога» (2011) і «Марыя — Маці Збаўцы» (2012).

 
Мітрапаліт Кандрусевіч пра душпастырскія планы: новае — добра забытае старое
Інтэрв'ю
02.10.2012 14:29

З 7 па 28 кастрычніка ў Ватыкане пройдзе Сінод Біскупаў па новай евангелізацыі. Беларусь на ім прадставіць Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Навошта збіраюцца cіноды і як прайшоў ў Беларусі Год новай евангелізацыі, чытайце ў інтэрв’ю Сatholic.by.

 
Адзначаем Дзень пажылых людзей
Каляндар
01.10.2012 10:50

1 кастрычніка адзначаецца Дзень састарэлых людзей. Устанавіла яго ў 1990 г. Генеральная асамблея ААН. У гэты дзень асаблівым чынам варта праявіць сваю любоў і клопат да пажылых людзей.

 
Распачаўся кастрычнік — месяц ружанцовай малітвы ў Каталіцкім Касцёле
Каляндар
01.10.2012 00:00

Месяц кастрычнік паўсюдны Каталіцкі Касцёл прысвячае ружанцовай малітве, адной з найбольш папулярных малітваў у свеце. Такая традыцыя існуе і ў Беларусі. Да гэтай малітвы звяртаюцца ўсе — дзеці і дарослыя, духоўныя і свецкія асобы, адгаворваючы Ружанец як у святынях, так і дома. Святы Айцец Ян Павел ІІ у Апостальскім лісце Rosarium Virginis Mariae адзначаў, што Ружанец дайшоў «да пачатку новага, трэцяга тысячагоддзя, застаючыся вельмі дзейснаю малітвай, якая прыносіць плады святасці».

 
27 верасня — успамін cв. Вінцэнта дэ Поля
Каляндар
27.09.2012 03:00

Святы Вінцэнт дэ Поль нарадзіўся ў паўднёвай Францыі ў 1581 г. у беднай сялянскай сям’і. Пасля адпаведнай падрыхтоўкі ў 1600 г. атрымаў святарскае пасвячэнне. Праз пяць гадоў быў захоплены піратамі і тры гады правёў у рабстве ў Тунісе. Вярнуўшыся ў Францыю, быў пробашчам парафіі.

 
У пытаннях і адказах: Мітрапаліт пра пяцігадовую працу пасля вяртання ў Беларусь
Інтэрв'ю
22.09.2012 22:07

21 верасня 2007 года Святы Айцец Бэнэдыкт XVI менаваў Тадэвуша Кандрусевіча арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім, перавёўшы яго з архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве. З таго часу прайшло ўжо пяць гадоў. Што адбылося ў Касцёле ў Беларусі за гэты перыяд? Сваімі падсумаваннямі і развагамі пра развіццё Касцёла ў Беларусі ў відэаінтэрв'ю для Catholic.by падзяліўся Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. 

 
Кнігавыдавец з Аўстрыі: з абвяшчэннем Божага слова для дзяцей зацягваць не трэба
Інтэрв'ю
21.09.2012 15:55
Айцец Якаб Фёрг MSC з Ордэна місіянераў Сэрца Езуса, хоць і працуе ў Аўстрыі, яго імя добра вядома кнігавыдаўцам ва Усходняй Еўропе. Займаючыся выдавецкай дзейнасцю, айцец Якаб не раз дапамагаў выдавецтвам з Літвы, Латвіі, Украіны, а таксама Беларусі. Гэтым разам, будучы ў Беларусі праездам, законнік завітаў у выдавецтва «Pro Christo», а таксама наведаў Душпастырскі цэнтр у Мінску. Пра сваю дзейнасць у сферы кнігавыдавецтва законнік распавёў у гутарцы з Catholic.by.
 
У Польшчы прадставілі поп-оперу пра назарэтанку з Навагрудка
Грамадства
19.09.2012 16:18

15 верасня быў на оперы пад назвай «Малгажата». Гэта было ў касцёле Уваскрасення Пана ў Познані. Спектакль падрыхтаваў і прадставіў музычны тэатр «Futryna». Галоўнай постаццю была с. Марыя Малгажата ад Сэрца Пана Езуса, Канаючага ў Садзе Аліўным — Людвіка Банась, Слуга Божая, назарэтанка з Навагрудка.

 
Прызёры фестывалю «Magnificat»: зычлівасць вашага народу — найлепшая візітоўка
Інтэрв'ю
14.09.2012 13:54
«Без аднаго дрэва лес застаецца лесам, без адной птушкі вясна таксама прыходзіць, без аднаго чалавека свет не гіне: не прабывайце ў роспачы, маліцеся за вашага Ханіка...» Гэтыя радкі перад сваёй смерцю ў развітальным лісце да бацькоў напісаў польскі святар Ян Маха. 2 снежня 1942 года ён прыняў мучаніцкую смерць ад эсэсаўцаў.
 
14 верасня — свята Узвышэння Святога Крыжа
Каляндар
13.09.2012 13:53

14 верасня ў Касцёле адзначаецца свята Узвышэння Святога Крыжа. Лічыцца, што 14 верасня 335 г. была асвячона святыня над пячорай Гробу Пана, у якім устанавілі знойдзены Крыж Збаўцы. Каб шматлікія хрысціяне, прысутныя на ўрачыстасці, маглі ўбачыць вялікую святыню, біскуп узнімаў («узвышаў») Крыж над галовамі прысутных. У Рыме свята было ўведзена папам Грыгорыем І.

 
Успамін Найсвяцейшага Імя Марыі
Каляндар
12.09.2012 14:01

Імя Марыя, паводле традыцыі, што паходзіць ад св. Гераніма, перакладаецца як «Пані». Для хрысціянаў яна і сапраўды Пані, а для католікаў тым больш, бо ў каталіцтве вызнаецца яе Унебаўзяцце і яе называюць Валадаркай неба і зямлі.

 
I Кангрэс каталіцкіх сродкаў масавай інфармацыі «Католікі — мы тут ёсць»
Спецпраекты
31.08.2012 00:00

З 24 па 26 жніўня 2012 г. у Гродне прайшоў Першы кангрэс каталіцкіх СМІ. Форум быў арганізаваны па ініцыятыве Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча і сабраў каля ста католікаў-журналістаў з Беларусі, Польшчы, Украіны, Латвіі і Расіі.

 
Алена Кулыгіна пра крокі ўзаемапаразумення Касцёла і СМІ
Інтэрв'ю
30.08.2012 10:13

Адным з гасцей і экспертаў на Першым кангрэсе каталіцкіх СМІ Беларусі стала Алена Кулыгіна, рэдактар Рэлігійна-інфармацыйнай службы Украіны, прэс-сакратар паломніцкага цэнтра «Рафаіл», сааўтар кнігі «Царква і СМІ: 7 крокаў да ўзаемаразумення». Акурат пра гэтыя «крокі» і пра тое, як Касцёл павінен супрацоўнічаць са СМІ мы і вырашылі паразмаўляць са спадарыняй Аленай.

 
<< Першая < Папярэдняя 351 352 353 354 355 356 357 358 359 360 Наступная > Апошняя >>

Старонка 354 з 374
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.