Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Задумайся над сваім жыццём
Малое для большага. Старонка Тэрэсы Клімовіч
11.01.2017 08:46

У першым фільме па «Хроніках Нарніі» Клайва Льюіса ёсць вядомая сцэна, дзе Люсі амаль заснула пад гранне фаўна на дудачцы, што магло прывесці да бяды, але схамянулася, на долю секунды ўбачыўшы ў агні каміна львіную галаву.

Фаўн жа расплакаўся ад шкадавання за свой намер выдаць Люсі Снежнай каралеве.

Якое ж аблічча можам убачыць мы, знясіленыя грахом, сонныя ад калыханак, якія спяваем свайму сумленню?
Або сярод хаосу і буры, калі не застаецца сіл на змаганне? Калі апускаем рукі і кажам: «здаюся», што б гэта ні азначала для людзей, якія давяраюць нам?



Аблічча церпячага Хрыста, Які нясе гэты грэх. Аблічча, Якое паказвае, што азначае для Яго кожнае падзенне чалавека, і менавіта вось гэтае, цяперашняе, тваё, маё.

Аблічча Таго, Хто будзе змагацца далей, будзе ісці нават у поўнай самоце, нават паміраць... Каб мы ўскочылі на ногі і вярнуліся да сябе, каб пашкадавалі за зло, каб бура замянілася ў супакой і цішыню, каб замест пагібелі мы атрымалі жыццё.

Тэрэcа Клімовіч

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.