Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Малое для большага. Старонка Тэрэсы Клімовіч
Тэрэса Клімовіч — мама трох дзетак, каталічка, хрысціянскі блогер і твітэранін, жанчына, якая думае, што... Не, затрымаемся: якая думае :-)


Пра веру, боль і надзею
08.03.2014 10:35

"Калі пакутуе частка Цела, я таксама павінен адчуваць страту. Боль дасца ў знакі самотнасцю, адчаем, фізічнымі пакутамі, нянавісцю да сябе".

 
Пачынаецца...
05.03.2014 09:26

Хрыстус прыйшоў на зямлю і стаў Святлом на шляхах чалавецтва. Не дзесьці там далёка і даўно, але тут, у жыцці кожнага чалавека, сям'і, грамадства. Вялікі пост дае магчымасць разам з Езусам прайсці Ягонымі дарогамі – праз прыняцце рашэння, праз Крыжовы шлях, праз цішыню Галгофы аж да Уваскрасення – каб убачыць, зразумець, вымаліць адчуванне, як Бог любіць чалавека.

 
Зямля, поўная талантаў
26.02.2014 12:15

«Гаспадар, я ведаў, што ты чалавек жорсткі, жнеш там, дзе не сеяў, збіраеш там, дзе не рассыпаў. Таму, пабаяўшыся, я пайшоў і схаваў талант твой у зямлю. Вось вазьмі сваё» (Мц 25,24-25).

 
Выратавальныя ўцёкі
11.02.2014 14:47

Цяжка выпраўляцца ў дарогу, калі не ведаеш, дзе яна скончыцца. З абжытага месца, з прыемнага кола знаёмых рэчаў, адрываючыся ад людзей, з якімі паспеў пасябраваць, Цяжка паверыць, што трэба ўцякаць, калі навокал усё выглядае бяспечным. І людзі, як людзі, і ціхія зоркі, і ласкавае сонца, і хлеба хапае...

 
Абяцанкі і нечаканкі
04.01.2014 17:27

Абяцанкі на Новы год звычайна даюць дарослыя, а на прыемныя нечаканкі спадзяюцца дзеці. А можа, наадварот: Новы год абяцае дзецям падарункі, а дарослыя фармулююць жаданні, якія павінны нечакана збывацца ў наступным годзе.

 
Малыя людзі ў вялікіх натоўпах
18.12.2013 11:06

«Тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі» — скажа Езус. Нават Яго заўважылі і сустрэлі дабром далёка не ўсе, а то Ягоных меншых, зусім маленькіх, у цяперашніх натоўпах?

 
Адвэнт. Знайсці сваё чаканне
02.12.2013 09:10

А чакаць жа ніхто не любіць. Людзі здаўна вынаходзяць нейкія рэчы, сэрвісы, аптымізацыі і паслугі, каб скараціць чаканне, не марнаваць час, пазбегнуць непрыемных перажыванняў.

 
Кожнай журбінцы – па журавінцы
19.11.2013 15:57
Як цяжка не скрывіцца, з'еўшы журавіну — немагчыма намаляваць на твары чалавека ўсмешку замест горкай грымасы. Адкуль жа бярэцца ў чалавека панурасць? З чаго вырастае, калі здаецца, што няма чаго бедаваць? Карані губляюцца недзе ў сардэчнай глыбіні, куды і сам чалавек не часта адважыцца зазірнуць, і мала каму дазволіць наблізіцца.
 
Тры ў адным
06.10.2013 14:06

На адыходзе дня (хай сабе і ноч на дварэ) падумаем пра сваіх любімых людзей. Можа, не такой дасканалай атрымаецца малітва, як у кармэлітак, але сапраўды — хто, акрамя нас, падумае пра тых, каго мы любім?

 
Два берагі аднаго дня
16.09.2013 12:45
Перад тым, як прыйсці да апосталаў па вадзе, Езус загадаў ім плысці самім на другі бераг Генісарэцкага мора. Звычайная і знаёмая рэч — прыкладна, як устаеш зранку, а наперадзе — дзень да вечара, розныя справы, на якія разлічваеш час з надзеяй, што нябачныя і нечаканыя рэчы не перакуляць «човен» надыходзячага дня... А калі прыгледзецца: як адплываюць нашыя чаўны? 
 
У чаканні жніва
20.08.2013 16:03

«„Пане, ці ж не добрае насенне пасеяў ты на сваім полі? Адкуль жа на ім каласоўнік?“ А ён сказаў ім: „Варожы чалавек зрабіў гэта“. Тады слугі сказалі яму: „Хочаш, мы пойдзем выпалаць яго?“ Але ён сказаў: „ Не“».

 
Моц сяброўскіх рук
18.07.2013 11:24

У гісторыі пра аздараўленне паралізаванага чалавека няма пралогу. А мне здаецца, што Езус убачыў сяброў не толькі ў праёме разабранага даху, але значна раней. Ён бачыў, як яны разгублена стаялі перад натоўпам людзей, пакуль Ён навучаў, і як не адступіліся ад свайго намеру: зараз або ніколі!

 
Хто каму вораг, і калі ён не страшны
02.07.2013 10:36

Магчыма, працаўнікі ўстановаў таксама разлічваюць, што да іх прыйдуць людзі, якія любяць ворагаў, чыняць дабро, благаслаўляюць і моляцца за іх. Стоячы ў чэргах, перапісваючы анкеты, губляючы цярпенне, сціскаючы зубы ад крыўды  –  яны (гэта значыць, мы) усё-ткі застануцца вернымі Хрыстовым запаведзям, хрысціянамі, адным словам.

 
Бог не маўчыць
29.06.2013 13:36

Жыццё пройдзе за імгненне перад нашымі вачыма, нерэкламны ролік найлепшай якасці, бо праўдзівы і шчыры. Высветліцца, што ведалі мы, як павінны былі яго пражыць — сваё адзінае, дадзенае Богам зямное жыццё… Але жылі па-свойму, з цягам часу ўсё больш баючыся пачуць Божы голас.

 
Глядзі, вучыся, жыві!
13.06.2013 12:05

Створаныя, каб гарэць і свяціць, адораныя энергіяй, здольнасцямі, унутранай сілай, якая рухае нас наперад і шукае накірунак, — што мы паспяваем за зямное жыццё? Адольваем цяжкасці, перасоўваем горы працы, правальваемся, узнімаемся ўгору, дзякуем за сяброў, але ці не ахоплівае нарэшце адчуванне, што ходзім па замкнутым коле? Нехта заўважыў, што людзі ўвесь час складаюць з тых самых кубікаў розныя пірамідкі, змяняюць канфігурацыю і лічаць навіной. Нешта ў глыбіні душы падказвае, што не так усё безнадзейна.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 Наступная > Апошняя >>

Старонка 3 з 5
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.