Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Асцярожна — «музыка для душы»!
Публіцыстычная старонка кс. Андрэя Рылкі
15.12.2008 18:26

Духоўнае жыццё чалавека непарыўна звязана з музыкай. Радасць, туга, чаканне, любоў заўсёды знаходзяць свой выраз у музыцы і спеве. Нездарма літургія Касцёла ад самых пачаткаў натуральным чынам злучылася з адпаведнымі спевамі і музыкай, якія дапамагаюць чалавеку ўвасці ў адпаведны настрой духа, а адначасова выразіць свае перажыванні ад сустрэчы з Богам. 

Сучасны свет адзначаецца вялікім попытам на музычным рынку. Бізнэс-прапановы спяшаюцца задаволіць гэты музычны (духоўны?) голад чалавека. Маладыя людзі часам гадзінамі не скідаюць з вушэй слухаўкі з музыкай. Музыка стымулюе дзейнасць і настрой чалавека. Праз тэксты музычных кампазіцый у свядомасць людзей запісваецца адпаведная шкала каштоўнасцяў, адпаведнае разуменне дабра і зла, веры і праўды. Свядомая хрысціянская моладзь, адкідваючы выразна нізкапробную «папсовую» музыку, часта пачынае шукаць нечага больш сур’ёзнага і духоўнага. Музычны рынак зноў жа спяшаецца адказаць на патрэбы і гэтай катэгорыі людзей. Шматлікія музычныя крамы прапаноўваюць разнастайную «музыку для душы»: энігматычную, гатычную, экалагічную, шаманскую, грыгарыянскую. Выкарыстанне дасягненняў сучаснай электроннай музыкі, накладзенай на старажытныя спевы і музыку, стварае ўражанне сапраўды чагосьці духоўнага, звышнатуральнага, гіпнатызуючага. Духоўны голад чалавека, здаецца, заспакоены. Але ў сэрцы нараджаецца трывога, нядосыт, раздражненне або наадварот: абыякавасць, пасіўнасць, невыразнасць думак, веры, жаданняў, пачуццяў.

Які дух крыецца за т. зв. «музыкай для душы»? Ці тыя «рараты» нью-эйджаўскіх гуртоў могуць замяніць раратнюю літургію Адвэнту? Многія хрысціяне бунтуюцца супраць перасцярогі Касцёла адносна музыкі і музыкантаў, якія карыстаюцца акультнай (наўпрост або закамуфляванай) сімволікай у тэкстах песень, афармленні кліпаў, маніпуляцыйнай аранжыроўцы музыкі. Людзі наіўна думаюць, што тыя незразумелыя гукі, шаманскія спевы, маніпуляцыя грыгарыянскімі спевамі, антыхрысціянская сімволіка на дысках і касетах нічога не значаць. Рэчаіснасць зла не пытаецца ў нас, ці можна ёй уваходзіць. Яна камуфлюецца пад дабро, гармонію, прывабнасць і атракцыйнасць. Выкарыстоўваючы тугу чалавека па дабру і духонасці, ідэолагі бязбожнасці прапаноўваюць псеўдакаштоўнасці, псеўдадухоўнасць і псеўдадабро. Але ці чалавек можа насыціцца псеўдаежай?

Існаванне ў сучасным свеце альтэрнатыў хрысціянскай музыцы і спеву становіцца выклікам для кожнага католіка. Музычная спадчына Касцёла налічвае ўжо дзве тысячы гадоў. Нашае знаёмства з гэтай спадчынай і яе выкарыстанне трэба пачынаць не з нейкіх навуковых мудраванняў. Але, прыйшоўшы ў храм, варта было б узяць у рукі касцёльны спеўнік і далучыцца да адвечнага і чыстага духа сапраўднай хрысціянскай музыкі і спеву, якой так багата наша літургічная спадчына.

Кс. Андрэй Рылка

» Каментарыі (8)
1"Літургічная музыка"
  16.12.2008 г. 13:30Аўтар: а. Аляксандр М. SchP
Сапраўды, цікавая тэма!  
Як сённяшняму чалавеку знайсці САПРАЎДНУЮ музыку для душы? Кс. Андрэй напісаў змястоўныя ўводзіны ў тэму. Хрысціянін сапраўды павінен задумацца над тым, якая музыка дапамагае яму духоўна ўзрастаць? Калі мы гаворым пра літургічную музыку, то трэба зазначыць, што яна з'яўляецца святым мастацтвам, бо адрозніваецца ад рэлігійнага ці свецкага мастацтва. Розніца заключаецца ў тым, што прадметам рэлігійнага мастацтва з'яўляецца рэлігія ўвогуле, а прадметам літургічнага мастацтва зяўляецца БОЖЫ КУЛЬТ. Адсюль бачым, што не кожнае рэлігійнае мастацтва ёсць літургічным мастацтвам! Галоўнай мэтай літургічнага мастацтва з'яўляецца Божы культ, і толькі потым у ерархіі ідуць усялякія дазнанні эмацыянальныя ці эстэтычныя фактары. Літургічная музыка патрабуе sacrum (святасці) і паўстала ў Касцёле, каб аддаваць хвалу Богу. Музыка літургічная становіцца больш святой, калі больш з'ядноўваецца з літургіяй. Таму спеў людзей у святыні з'яўляецца інтэгральнай часткай урачыстай літур
2"Музыка для душы"
  17.12.2008 г. 13:06Аўтар: а. Аляксандр М. SchP
Спяваныя чалавекам словы песні падчас літургіі, далучаюць яго да супольнага і актыўнага ўдзелу ў літургіі. Калі падчас літургіі ўвесь сабраны народ спявае адную і тую ж песню, то гэта знак еднасці, аднадумства і пачуцця братэрства ў Хрысце. Касцёл прымаў да літургіі кожны від музыкі. Напрыклад, грыгарыянскі харал, паліфанійны спеў і нават інструментальную музыку, якая спачатку была элімінаваная, каб адарвацца ад язычніцкіх звычаяў. Але ў VIII ст. пачала ўваходзіць арганная музыка. Сёння арган дадае літургіі велічы і ўзносіць дух чалавечы да Бога і Яго справаў. Якую музыку для душы выбірае кожны з нас? А калі ўжо выбраў, то запытай самога сябе: Ці ўзносіць яна мой дух да Бога, ці развівае маё духоўнае жыццё? А, можа, яна толькі псеўда.....музыка!
3"«музыка для душы»"
  17.12.2008 г. 13:08Аўтар: Стас
А, действительно, какая музыка считается «запрещенной»? Я раньше слушал некоторые группы, а примерно 1,5 года назад мне один человек (он полгода учился в семинарии) рассказал, что очень много такой — «запрещенной» — музыки. Но названий так и не привёл (это было для него давно). А я так и не знаю: «эти» композиции можно слушать или нет! 
P.S.: названия групп специально не называю. Но, если надо, могу и перечислить. 
Прошу прощения, что на русском языке. Понимаю белорусский, польский, а вот общаюсь...
4"Dalejszaja dygresija"
  17.12.2008 г. 16:26Аўтар: Stas Witkiewicz
Mnie zdajecca, szto liturhicznaja spadczyna Katalickaha Kasciola, nazal, mala u jakich kasciolach dastupnaja. Dzie mozna paczuc tyja «Rorate coeli»? Usiudy stolki radasci i wiesialosci, szto heta stamlaje. Ja tut wielmi abahulniaju, ale ci heta nie prablema, szto kascielny spieu usio bolej imkniecca wykarystouwac suczasnyja rytmy, mielodyi zciahnutyja z usich kutkou swietu, sa spadczyny roznych kultur aprocz ulasnaj? Treba supracstajac pahrozie zwonku, ale ci usiaredzinie josc toje, szto mozna uziac za uzor i czym macawacca?
5"«Музыка для душы»"
  17.12.2008 г. 16:26Аўтар: а. Аляксандр М. SchP
Хрысціянін павінен слухаць такую музыку, якая не зневажае Бога, праўды хрысціянскай веры і годнасці чалавека! Перадусім яна павінна развіваць духоўнае жыццё чалавека!
6Каментарый
  19.12.2008 г. 17:56Аўтар: Просто_Гена
Перечислите, пожалуйста, группы и исполнителей, музыка которых запрещена Костёлом, вот и всё. Поясню такую категоричность: например, группа «Энигма», «Григориан», та же музыка «Нью Эйдж» — по своей музыкальности прекрасна... Другое дело — тексты да и эффект 25 кадра))) Хоть я в это не верю, но говорят (тут Генка переходит на шёпот), что музыка «Нью Эйдж» подсознательно влияет на наше сознание. Поэтому как настоящий христианин готов отказаться от прослушивания вышеназванных групп, если уважаемый кс. Андрей предоставит официальный документ или поверим ему на слово, что творчество этих групп запрещено. 
Генка врубил «Виагру» и задумался... Музыка красивая, но тексты-то отвратительные, ай, выключу звук и буду просто смотреть клип, пока Костёл девчонок не запретил))))
7Каментарый
  20.12.2008 г. 00:18Аўтар: Stas
а. Аляксандр napisau: "Хрысціянін павінен слухаць такую музыку, якая не зневажае Бога, праўды хрысціянскай веры і годнасці чалавека! Перадусім яна павінна развіваць духоўнае жыццё чалавека!" 
Nia koznaja muzyka, szto nie zniewazaje Boha i praudy Katalickaj wiery autamatyczna razwiwaje duchounaje zyccio czalawieka. A moza praz toje, szto nie razwiwaje moza i byc zniawahaj dla Boha, bo utrymliwaje asobu u duchounaj lanocie(?) Ci toje, szto nia maje u sabie abjektyunaha charastwa i harmonii u muzycy i tekscie nia szkodzic chwale Bozaj?
8Каментарый
  25.12.2008 г. 22:22Аўтар: Andrey_S.
Паважаныя, а не падкажыце дзе можна набыць касцёльны спеўнік, здаецца на Беларусі яшчэ няма такога, менавіта на беларускай мове.

tt

Свае каментарыі, а таксама заўвагі і пытанні можна дасылаць на асабістую паштовую скрынку аўтара: Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў Вашым браўзеры павінна быць уключана падтрымка Java-script
У наступных артыкулах гэтай рубрыкі аўтар, па магчымасці, будзе старацца адлюстраваць адказы на вашыя лісты.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.