Ці павінны цяжарныя жанчыны захоўваць пост? | Друк |
Усяго патроху
01.03.2017 09:43

Ці абавязаны цяжарныя жанчыны захоўваць сціслы пост у Папялец і Вялікую пятніцу? Ці не вызваляе благаслаўлёны стан, у якім жанчына павінна праяўляць асаблівы клопат пра сябе і дзіця, ад гэтага хрысціянскага абавязку?

Абавязак захоўваць пост датычыць і цяжарных жанчын, таму што цяжарнасць не з'яўляецца хваробай. Гэта благаслаўлёны стан. Аднак у такім стане жанчына павінна падпарадкоўвацца рэкамендацыям урача. Калі з нейкай прычыны ўрач прызначыць, напрыклад, спажываць больш мяса або проста ўжываць больш ежы, то варта разумець, што гэта робіцца дзеля здароўя маці і дзіцяці. У гэтым выпадку поснае меню па пятніцах — а тым больш дні сціслага посту! — адмяняюцца.

Запаведзь «не забівай» — большая, чым наказ Касцёла адносна ўстрымання ў ежы падчас посту.

Паводле deon.pl
(ViP)

 
© 2003-2024 Catholic.by