Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Усяго патроху


Блюзнерства
02.10.2012 11:44
Гарачы дзень у пакістанскай вёсцы. 40-гадовая жанчына пад невыносным сонцам збірае плады на чужым полі. Праца непадсільная, але Асія мусіць карміць пецярых дзяцей. Каб астудзіцца, яна п’е ваду з найбліжэйшай студні. Таксама частуе сваіх сябровак-мусульманак. Але Асія — хрысціянка, таму, на думку іншых жанчын, вада, з якой піла Асія, становіцца нячыстай. Падымаецца сварка, падчас якой нехта кідае: «Блюзнерства!». Прычына ўжо не ў вадзе. Асія, справакаваная работніцамі, якія з ёй працуюць, асмельваецца сказаць: «Езус памёр за грахі людзей на крыжы. А што зрабіў для людзей Мухамед?». З той хвіліны яе лёс быў ужо прадвызначаны.
 
Усмешка св. Максімільяна
14.08.2012 16:28

Айцец Максімільян Кольбэ ніколі не быў гумарыстам або жартаўніком, аднак пачуццё гумару ў яго было. Тыя, хто ведаў яго асабіста, узгадваюць яго мілую, дабрадушную ўсмешку. Выраз яго твару быў экранам, на якім адбівалася францішканская душа, напоўненая Богам. Усміхацца да Бога, людзей і свету было закладзена ў традыцыі францішканскага закону, у той жа самы час імкнучыся, каб усміхнуліся і яны.

 
Камп’ютарная эра: магчымасці і адказнасць
31.07.2012 12:35

Адным з найвялікшых дасягненняў апошняга часу, безумоўна, з’яўляецца камп’ютар, а таксама ўся «інфраструктура», створаная на яго падставе. Найбольш вядомы кампанент гэтай «інфраструктуры» — сусветная сетка Інтэрнэт. Людзі хутка заўважылі патэнцыял камп’ютара і яго магчымасці, якія можна выкарыстоўваць у розных галінах дзейнасці чалавека: прамысловасці, гаспадарцы, медыцыне, адукацыі, адпачынку.

 
Прыняць праўду пра чалавечае жыццё
01.05.2012 08:29

Сёння, як ніколі раней, паддаюць аналізу і навуковым даследаванням не толькі тэму чалавечага жыцця, але і самога чалавека. Колькасць поглядаў і гіпотэз пра паходжанне і прадвызначэнне чалавека такая вялікая, што людзі самі ўжо не ведаюць, якія з іх праўдзівыя.

 
Ці можа хрысціянін займацца каратэ?
18.04.2012 12:53

У апісаннях гэтага віду баявога мастацтва прысутнічаюць два элементы: па-першае, развіццё асабістых фізічных і інтэлектуальных здольнасцяў, — і тут няма ніякіх «супрацьпаказанняў». І па-другое, узгадваецца пра «духоўнае развіццё чалавека» як аб адным з вымярэнняў каратэ. І калі пад гэтым маецца на ўвазе канцэпцыя дасканаласці, тыповая для будызму, то гэта непрымальна для хрысціяніна.

 
Небяспечная бяспечная супольнасць
22.03.2012 14:58

Наша ўяўленне аб арганізацыі, рэлігійнай або свецкай накіраванасці, залежыць ад таго, як яна падаецца нам грамадскасцю, напрыклад, праз СМІ. Аднак, разглядаючы з’яву сектанцтва, неабходна ўлічваць той факт, што інфармацыя, якая перадаецца, акцэнтуецца на тых сектах і культах, якія сваімі дэструктыўнымі дзеяннямі звярнулі на сябе ўвагу, пасля чаго сталі дастаткова вядомыя шырокай публіцы.

 
Пра што сцвярджае рэінкарнацыя?
21.03.2012 13:21

Пад тэорыяй рэінкарнацыі маецца на ўвазе вера ў тое, што пасля разлучэння з целам (пасля смерці) душа ўвасабляецца ў целе іншага чалавека ці жывёлы. Што ж кажа Біблія адносна рэінкарнацыі?

 
Для каго Вялікі пост?
21.02.2012 10:37

Вялікі пост — гэта шанс для тых, хто ўсведамляе, што з’яўляецца Божым скарбам, а не бязвольнай марыянеткай у руках Збаўцы. Такія людзі разумеюць, што Бог даў нам сапраўдную вольнасць і сапраўдную адказнасць, што кладзе перад кожным з нас жыццё і смерць, благаслаўленне і пракляцце, і што жадае, каб мы зрабілі мудры выбар. Вялікі пост патрэбны кожнаму, хто жадае абраць жыццё і благаслаўленне.

 
Гісторыя аднаго фотаздымка
14.01.2012 01:04

«Людзі ідуць, узяўшыся за рукі ў промнях сонечнага святла... Гэта гісторыя здарылася амаль 10 год таму, але і сёння кожны з нас успамінае яе як вялікі знак Божай любові. Тады Бог уратаваў наша жыццё і пачуў малітву», — распавядае Аляксандра Шчыглінская, фатограф Catholic.by.

 
Ці знікаюць сямейныя праблемы пасля разводу?
27.07.2011 17:46

Па афіцыйным даным, на 1000 шлюбаў у Беларусі ў студзені-красавіку 2011 г. прыходзілася 635 разводаў. Аднак ці знікаюць сямейныя праблемы пасля разводу сужэнцаў? Ці дае шчасце свабода адно ад аднаго? Ці ведаеце вы пра небяспечныя наступствы разводу?

 
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 14 15 16 17 Наступная > Апошняя >>

Старонка 17 з 17
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.