Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
10 цытат пра Маці Тэрэзу ад людзей, якія з ёй сустракаліся
Публіцыстычная старонка Аляксандра Гелагаева
02.09.2016 10:00

4 верасня адбудзецца кананізацыя Маці Тэрэзы — манахіні-заснавальніцы кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Божай Любові, якая прысвяціла жыццё службе самым бедным людзям.

Ад святога Папы Яна Паўла ІІ да брытанскай каралевы Елізаветы — тыя, хто бачыў святую Маці Тэрэзу, пакінулі пра яе непасрэдныя ўспаміны, у якіх яна паўстае і вялікай гераіняй, і простым чалавекам.

«Нястомна вандруючы па ўсім свеце, Маці Тэрэза пакінула свой след у гісторыі нашага стагоддзя. Гэтай раніцай я адслужыў святую Імшу за яе — за незабыўную сведку любові, якая складаецца з канкрэтнай і няспыннай службы самым бедным нашым братам»

(святы Папа Ян Павел ІІ).

«Смерць Маці Тэрэзы — велізарная страта для мільёнаў, да якіх дакранулася яе любоў. Такія, як яна, рэдка з'яўляюцца на зямлі»

(Прэзідэнт Індыі Качэрыл Раман Нараянан).

«Яна была вельмі простай — любіла шакалад і марозіва»

(айцец Брайан Каладзейчук, дырэктар Цэнтра Маці Тэрэзы).


Маладая Маці Тэрэза ў албанскім нацыянальным касцюме.

«Яна казала мне ў цяжкія часы: "Не паддавайся сваім эмоцыям. Бог дазваляе іх". Гэта сапраўды навучыла мяне, што лепшае і горшае ў жыцці пройдзе, усё пройдзе, калі я навучуся прымаць крыж, захоўваць спакой, пакорнасць і надзею»

(сястра Нірмала, Генеральная настаяцельніца кангрэгацыі Місіянерак Любові).

«Маці свяцілася вельмі асаблівым светам і мела прыцягальную асабістую харызму. Яна была сапраўды Маці для ўсіх нас, была поўная безумоўнай, самаадданай любоўю»

(фатограф Майкл Колапі).

«Яна ведала, што яна хоча, і без адхіленняў і ваганняў ішла да выканання задачы»

(Прэзідэнт універсітэта «Ave Maria» Джым Тоўі).

«Яна будзе жыць у сэрцах усіх, да каго дакранулася яе ахвярная любоў»

(Каралева Вялікабрытаніі Елізавета ІІ).

«Яе сведчанне — доказ таго, што перамены магчымыя. Яна не столькі казала пра справядлівасць, колькі сама ажыццяўляла справядлівасць»

(Пасол ЗША пры Святым Пасадзе Кен Хэкет).

Прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган узнагароджвае Маці Тэрэзу медалём Свабоды.

«Рысай яе працы была павага да канкрэтнай чалавечай асобы, да яе годнасці і ўнутранай каштоўнасці. Самы самотны, няшчасны і паміраючы з яе рук атрымліваў любоў без погляду "зверху", якая была заснавана на пашане да чалавека»

(Нобелеўскі Камітэт пры абвяшчэнні Маці Тэрэзы лаўрэатам Прэміі Міру).

«У прыкладзе благаслаўлёнай Тэрэзы з Калькуты мы бачым яснае адлюстраванне таго факта, што час, які быў аддадзены Богу ў малітве, не толькі не замінае эфектыўнаму і міласэрнаму служэнню свайму бліжняму, але, наадварот, з'яўляецца бясконцай крыніцай такога служэння»

(Папа Бэнэдыкт XVI, энцыкліка «Deus Caritas est»).

Маці Тэрэза і кардынал Ёзэф Ратцынгер (будучы Папа Бэнэдыкт XVI). 

Аляксандр Гелагаеў паводле Сatholicherald.co.uk, Nobelprize.org, Vatican.va

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Публіцыстычная старонка Аляксандра Гелагаева

06.03 12:06Навіна пра пахаванні дзяцей у каталіцкім прытулку Ірландыі — маніпуляцыя. Чаму важна правяраць інфармацыю?
02.09 10:0010 цытат пра Маці Тэрэзу ад людзей, якія з ёй сустракаліся
10.08 09:00Татуіроўкі, Стары Запавет і хрысціянскі розум. Ці варта католікам рабіць тату?
02.08 13:32Тры прычыны, чаму «Вікінгі» — самы цікавы тэлесерыял для верніка
28.06 09:00Мастацтва публічнай палемікі і святы Тамаш Аквінскі
20.06 10:00Конрад Адэнаўэр: католік, які стварыў дэмакратычную Германію
05.04 00:01Апостал хрысціянскага патрыятызму: благаслаўлёны кардынал Клеменс фон Гален
16.03 17:54Дзень cвятога Патрыка — свята радасці і хрысціянскага патрыятызму
27.01 00:00Еўропа і мігранты: паміж «Кёльнам» і добрым самаранінам
13.01 16:08Бацькоўства, адказнасць, гонар — каталіцкі біскуп з ЗША звярнуўся з кароткім фільмам да мужчын