Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Радашковічах пройдзе Купалаў фэст
Анонсы
23.06.2017 15:57

9 ліпеня ў 10.00 у Радашковічах пройдзе Купалаў фэст, сёлета з нагоды двух юбілеяў. 570-годдзе адзначае адна з найстарэйшых у Беларусі парафія Святой Тройцы ў Радашковічах. Менавіта тут 12 ліпеня 1882 года быў ахрышчаны Янка Купала, 135-годдзе з дня нараджэння якога святкуецца сёлета.

Арганізатары Купалавага фэсту — парафія Святой Тройцы ў Радашковічах, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.

Купалаў фэст будзе праходзіць у радашковіцкім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (вул. Бурдзенюка, 2). Распачнецца ўрачыстасць святой Імшой.

З жыццём і творчасцю Янкі Купалы будзе знаёміць выстава «Завуся я толькі Янка Купала» і грамадска-культурная акцыя «Чытаем Купалу разам», падчас якой прагучаць вершы, якія адлюстроўваюць традыцыi Касцёла ў творчасцi Янкi Купалы.

Пасля адбудзецца канцэрт з удзелам фальклорнага калектыва «Гасцiнец» (Ракаў) і Алега Хаменкі (гурт «Палац»).

Гасцей фэсту чакае гарбата з пачастункам.

Купалаўскія дні 2017

27 чэрвеня (аўторак)
17.00 — прэзентацыя кнігі «А хто там ідзе?» (пераклады вершаў Янкі Купалы на славацкую мову)

28 чэрвеня (серада)
16.00 — Жальбіны з нагоды 75-й гадавіны смерці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы (Вайсковыя могілкі, г. Мінск)
18.30 — святая Імша ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (г. Мінск, пл. Свабоды, 9)

2 ліпеня (нядзеля)
11.00 — раённае свята паэзіі «Купала заўсёды ў сэрцы маім» (Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Ляўкі», Віцебская вобласць, Аршанскі раён)

6 ліпеня (чацвер)
18.00 — «Святкуем Купалле разам з Купалам» — сумесны праект Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы і Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі

7 ліпеня (пятніца)
11.00 — урачыстая цырымонія ўскладання кветак да помніка Янку Купалу з нагоды 135-годдзя (парк імя Янкі Купалы, г. Мінск)

8 ліпеня (субота)
13.00 — рэспубліканскае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў «З адною думкаю аб шчасці Беларусі…» (Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Вязынка», Мінская вобласць, Маладзечанскі раён)

9 ліпеня (нядзеля)
10.00 — Купалаў фэст да 135-годдзя Янкі Купалы і 570-годдзя парафіі Святой Тройцы ў Радашковічах (святая Імша, акцыя «Чытаем Купалу разам», выстава «Завуся я толкі Янка Купала» з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы).

(cath/vgr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.