Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Віцебску абмяркуюць духоўную спадчыну Францішка Скарыны
Анонсы
21.06.2017 11:59

23 чэрвеня ў Віцебску пройдзе Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Францішак Скарына і ягоная духоўная спадчына ўчора і сёння».

Канферэнцыя пройдзе ў канферэнц-зале Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава. Яе арганізатарамі выступілі гістарычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, Віцебская дыяцэзія Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі і Біблійнае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь.

Арганізацыйную падтрымку аказваюць беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё, генеральны архіў Ордэна марыянаў у Рыме, грэка-каталіцкая парафія Уваскрасення Хрыстовага ў Віцебску.

Навуковую кансультацыю ў працэсе падрыхтоўкі канферэнцыі аказвалі архімандрыт Сяргей Гаек і а. Кірыл Міронаў з Рыма.

Канферэнцыя мае інтэрдысцыплінарны і міжканфесійны характар. У яе працы прымуць удзел прадстаўнікі праваслаўнай, рыма-каталіцкай, грэка-каталіцкай і пратэстанцкіх канфесій, а таксама даследчыкі свецкіх адукацыйных установаў.

Падчас канферэнцыі прагучаць даклады замежных навукоўцаў з Венецыі, Рыма, Варшавы і Любліна, а таксама беларускіх даследчыкаў з Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, прадстаўнікоў Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Мінскай Духоўнай Акадэміі.

Праграма канферэнцыі:

  • 09.00 – 09.50 — рэгістрацыя ўдзельнікаў (хол канферэнц-залы, 1 паверх)
  • 10.00 – 13.00 — урачыстае адкрыццё канферэнцыі, выступленне дакладчыкаў (канферэнц-зала)
  • 13.00 – 13.40 — абед
  • 13.40 – 15.00 — працяг працы канферэнцыі
  • 15.00 – 15.15 — перапынак
  • 15.15 – 16.45 — круглы стол «Ісці шляхам Францішка Скарыны сёння»

Кантактная інфармацыя:

+375 (29) 895-25-18 Кацярына Лаўрыненка
+375 (29) 675-29-97 а. Зміцер Грышан

(cath)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.