Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У мінскай архікатэдры адбудуцца прэзбітэрскае і дыяканскае пасвячэнні
Анонсы
05.06.2017 12:42

24 чэрвеня ў мінскай архікатэдры дыякан Раман Страшко атрымае прэзбітэрскае пасвячэнне, а семінарыст Яўген Вінтаў — дыяканскае.

Дыякан Раман Страшко нарадзіўся 23 жніўня 1992 года ў Нясвіжы. У 2009 годзе скончыў сярэдную школу №1 і ў тым жа горадзе паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску. Дыяканскае пасвячэнне прыняў 31 кастрычніка 2015 года ў Нясвіжы з рук арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

Яўген Вінтаў паходзіць з парафіі Святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл). Нарадзіўся 9 лістапада 1994 года ў Мінску. У 2011 годзе скончыў сярэднюю школу №1 у Мінску і паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Драгічыне (Польшча). Пасвячэнне прымае пасля здачы выпускных экзаменаў у семінарыі.

(KB)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.