Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Душпастыр сем’яў Віцебскай дыяцэзіі арганізоўвае мужчынскую пілігрымку на байдарках
Анонсы
02.06.2017 09:08

З 30 чэрвеня па 3 ліпеня будзе праходзіць мужчынская пілігрымка ў форме чатырохдзённага сплаву на байдарках. Падчас рэкалекцый — разважанні над Божым словам і духоўныя заняткі на тэму «Малітва ў жыцці мужчын».

Рэкалекцыі будзе праводзіць душпастыр сем’яў Віцебскай дыяцэзіі а. Віталь Сапега OP.

Мужчынская пілігрымка на байдарках — гэта час духоўных і фізічных намаганняў, разважанняў і пераадолення разнастайных цяжкасцяў, добрая магчымасць пабыць у кампаніі хрысціянскіх мужчын і пагутарыць на выключна мужчынскія тэмы.

Сплаў на байдарках будзе адбывацца па маляўнічай рацэ Друць, якая працякае праз Віцебскую і Магілёўскую вобласці. Наяўнасць вопыту байдарачных паходаў не абавязковая.

Рэкалекцыі на байдарках у 2016 г.

Кошт за 4 дні — 120 рублёў з чалавека, у якія ўваходзіць арэнда байдарак, намётаў, спадарожнага інвентара, харчаванне, а таксама аплата інструктара.

Колькасць месцаў абмежаваная.

Кантактныя тэлефоны:
+375 (29) 306-22-22
+375 (33) 306-22-22

Паводле catholicnews.by
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.