Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пінская семінарыя праводзіць прыём кандыдатаў на новы навучальны год
Анонсы
30.05.2017 08:50

Міждыяцэзіяльная вышэйшая каталіцкая духоўная семінарыя імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску праводзіць прыём кандыдатаў на 2017/2018 навучальны год.

Семінарыя як вышэйшая навучальная ўстанова Рымска-Каталіцкага Касцёла дае неабходныя веды і развівае якасці, патрэбныя для плённага служэння людзям і Касцёлу ў якасці святара. У працэсе падрыхтоўкі семінарысты вывучаюць філасофскія і тэалагічныя прадметы, а таксама замежныя мовы і дапаможныя дысцыпліны.

Акрамя інтэлектуальнай падрыхтоўкі і духоўнага фарміравання прадугледжана літургічная практыка ў парафіях.

Прыём дакументаў

Рэктарат семінарыі:
1 чэрвеня — 10 жніўня з 10.00 да 17.00 (акрамя нядзеляў і ўрачыстасцяў)
г. Пінск, вул. Леніна, 16
Тэл.: 8 (0165) 65-41-45; +375 (25) 604-41-86; +375 (29) 727-31-98.

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія:
па папярэднім запісе 1 чэрвеня — 20 ліпеня з 10.00 да 17.00 (акрамя нядзеляў і ўрачыстасцяў)
г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1а
Тэл.: +375 (29) 553-90-76 кс. Дзмітрый Пухальскі

Віцебская дыяцэзія:
па папярэднім запісе 1 чэрвеня — 20 ліпеня  
Тэл.: +375 (29) 884-54-82 кс. Мікалай Ціхановіч

Кандыдаты ў семінарыю павінны прадставіць наступныя дакументы:

  • уласнаручна напісаная заява аб прыняцці ў семінарыю з матывацыяй свайго рашэння
  • уласнаручна напісаная аўтабіяграфія
  • атэстат аб сярэдняй адукацыі альбо дыплом аб заканчэнні іншай навучальнай установы
  • пасведчанне аб сакрамэнце хросту
  • пасведчанне аб сакрамэнце канфірмацыі
  • пасведчанне аб удзеле ў катэхезе
  • характарыстыка ад пробашча
  • медыцынская даведка для паступлення ў ВНУ
  • пашпарт і яго ксеракопія (старонкі 31-33)
  • ваенны білет (прыпісное пасведчанне) і яго ксеракопія
  • 4 фотаздымкі (3х4 см)
  • кандыдат павінен быць практыкуючым католікам (не менш, чым тры гады) і валодаць неабходнымі якасцямі для будучага святарскага служэння.

Уступны экзамен

Уступны экзамен пройдзе 10 ліпеня ў 9.00 і 10 жніўня ў 9.00 у Міждыяцэзіяльнай вышэйшай каталіцкай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага па адрасе: Брэсцкая вобласць, г. Пінск, вул. Леніна, 16.

Можна прыехаць напярэдадні, загадзя паведаміўшы аб гэтым па тэл.: 8 (0165) 65-41-45 альбо +375 (25) 604-41-86.

Кандыдат павінен паказаць свае веды па асноўных тэмах з катэхізіса і актуальнага жыцця Каталіцкага Касцёла.

Кс. Андрэй Рылка (VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.