Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Лучаі зладзяць фэст у гонар св. Андрэя Баболі
Анонсы
19.05.2017 08:37

21 мая ў лучайскай парафіі Святога Юды Тадэвуша, апостала, адбудзецца фэст у гонар св. Андрэя Баболі, заступніка Беларусі. У праграме — святая Імша, выступ каталіцкага гурта Laudans, віртуоза-акардэаніста Дзмітрыя Корсака, Лявона Вольскага і гурта Recha.

Праграма:

  • 12.00 — урачыстая адпустовая святая Імша
  • 14.00 — святочны канцэрт з удзелам каталіцкага гурта Laudans, віртуоза-акардэаніста Дзмітрыя Корсака, Лявона Вольскага і гурта Recha.

У гэты дзень у Лучаі пройдзе таксама адкрыццё сезона байкераў з асвячэннем матацыклаў.

Паводле catholicnews.by
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.