Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ва ўспамін Маці Божай Фацімскай ў Вілейцы пройдзе начная працэсія са свечкамі
Анонсы
09.05.2017 17:53

13 мая ў літургічны ўспамін Маці Божай Фацімскай у Вілейцы адбудзецца начная працэсія са свечкамі. У гэты дзень фігура Маці Божай, пілігрынацыя якой праходзіць у Беларусі, завітае ў вілейскую парафію Узвышэння Святога Крыжа і прабудзе тут да 16 мая.

фота Вольгі Максімавай

Праграма перэгрынацыі:

13 мая

  • 14.15 — сустрэча фігуры Маці Божай на аўтамабілях на мяжы Маладзечанскага і Вілейскага раёнаў
  • 15.00 — прывітанне фігуры ў Вілейскім касцёле, святая Імша.
  • 16.00 – 22.00 — малітоўнае чуванне ля фігуры розных малітоўных груп парафіі
  • 22.00 — святая Імша, якую ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. Пасля святой Імшы — Фацімская працэсія са свечкамі па вуліцах Вілейкі.

Кс. Аляксандр Барыла

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.