Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Оршы пройдзе рэкалекцыйны курс на тэму духоўнай барацьбы
Анонсы
27.04.2017 08:47

З 7 па 9 мая ў парафіі Св. Юзафа ў Оршы адбудзецца рэкалекцыйны курс «Давід» на тэму духоўнай барацьбы. Гэтая тэма датычыць кожнага веруючага.

Барацьба з ворагам Божага Валадарства — гэта не толькі тэма барацьбы з магіяй. Гэта таксама тэма барацьбы са спакусамі, з падманамі злога, парадак у эмацыйнай сферы, практыкаванне аскезы і г.д. Гэтая барацьба, насамрэч, ахоплівае нашмат больш пытанняў, чым нам здаецца.
 
Запіс на курс трывае да 5 мая (пятніца).

Запісацца можна па тэлефоне:
+375 (29) 713-02-33 а. Аляксандр

Просьба не адкладваць запіс на апошнюю хвіліну.

Кс. Аляксандр Жарнасек


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.