Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
У Росіцы пройдзе малітоўная сустрэча сем’яў
Анонсы
12.04.2017 08:21

1 мая пры парафіі Святой Тройцы ў Росіцы (Віцебская дыяцэзія) пройдзе малітоўная сустрэча сем’яў. Святую Імшу ў межах сустрэчы ўзначаліць біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

ф Праграма:

  • 11.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння, малітва святога Ружанца з разважаннямі)
  • 12.00 — святая Імша з урачыстасці святога Юзафа і адмысловае пастырскае благаслаўленне сем’яў (біскуп Віцебскі Алег Буткевіч)
  • 13.00 — тэматычны даклад (біскуп Віцебскі Алег Буткевіч). Для дзяцей падчас канферэнцыі будзе арганізавана забаўляльная праграма
  • 14.00 — пачастунак у летнім кафэ «У бусла»

(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.