Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
З Магілёва ў Вільнюс арганізоўваюць пілігрымку на ўрачыстасць беатыфікацыі арцыбіскупа Тэафілюса Матулёніса
Анонсы
27.03.2017 09:59

У Магілёве для вернікаў Магілёўшчыны арганізоўваецца пілігрымка ў Вільнюс, прымеркаваная да ўрачыстасці беатыфікацыі арцыбіскупа Тэафілюса Матулёніса, якая адбудзецца 25 чэрвеня. Паездка будзе працягвацца з 24 па 26 чэрвеня.

Арцыбіскуп Тэафілюс Матулёніс нарадзіўся ў Літве ў 1873 годзе. Выпускнік Пецярбургскай духоўнай семінарыі. У 1900-1907 гг. працаваў у Варклянах, на Віцебшчыне і Быхаве, на Магілёўшчыне. Значны перыяд свайго жыцця здзяйсняў душпастырскае служэнне ў Пецярбургу.

Прыкладны кошт паездкi — 38 рублёў. Кошт паслугi за адкрыццё вiзы — 20 еўра.

З пытаннямi звяртацца да пробашчаў парафій Магілёўскага рэгіёну або па тэлефоне:
+375 29 609-97-95 Галіна

(VGr)

Таксама па тэме:

Былога дапаможнага біскупа Магілёўскай архідыяцэзіі Тэафілюса Матулёніса абвесцяць благаслаўлёным

«Для Магілёўшчыны гэта сведчыць пра моцныя каталіцкія карані ў рэгіёне»: біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB пра беатыфікацыю арц. Матулёніса

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.