У Баранавічах пройдуць рэкалекцыі для сужэнстваў | Друк |
Анонсы
17.03.2017 17:46

«Сужэнскія Сустрэчы» запрашаюць сямейныя пары на рэкалекцыі, якія пройдуць з 24 па 26 сакавіка ў Баранавічах.

Пачатак — у пятніцу ў 18.00, заканчэнне каля 15.00.   

Мэта «Сужэнскіх сустрэч» — паглыбіць шлюбныя адносіны, дапамагчы мужу і жонцы лепш і глыбей разумець адно аднаго і асэнсаваць таямніцу іх шлюбу. Сужэнствам прапануецца такая форма дыялогу, якая, з аднаго боку, дазваляе мужу і жонцы глыбей пазнаць адно аднаго, а з другога — у выпадку непаразуменняў — дапаможа выходзіць з канфліктных сітуацый.

Сямейная пара за час правядзення рэкалекцый можа аднавіць свежасць узаемных пачуццяў, абнавіць ці нанова адбудаваць сваё адзінства. Праграма складзена такім чынам, што дазваляе кожнай пары паглядзець на сваё жыццё ў духу любові і заснавана на сучасных ведах з вобласці псіхалогіі, камунікацыі і тэалогіі сям’i.

На сустрэчы могуць прыехаць як так званыя ўмоўна «добрыя мужы і жонкі», так і тыя, якія маюць сур’ёзныя канфлікты, можа, нават на этапе думак пра развод. На рэкалекцыі могуць прыехаць праваслаўныя і змешаныя сужэнствы, а таксама пары, якія толькі распісаліся ў ЗАГСе і яшчэ не вянчаліся, сужэнствы ў паўторным шлюбе.    

Адрас:
Баранавічы
вул. Шаўчэнкі, 6
Дом Святой Тройцы

Кантактныя нумары для запісу на рэкалекцыі:
+375 (29) 529-93-50 (МТС) Аляксандр Квяткоўскі
+375 (29) 644-26-05 (Vel) Святлана Квяткоўская

Сайт: suvstrechi.by

(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by