Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Грэка-католікі Мінска святкуюць Крыжапаклонную нядзелю (+расклад службаў)
Анонсы
17.03.2017 14:20

У візантыйскім царкоўным календары ІІІ Нядзеля Вялікага посту называецца Крыжапаклоннай і ўрачыста адзначаецца як сярэдзіна гэтага літургічнага перыяду. Вашай увазе расклад службаў Крыжапаклоннай нядзелі у грэка-каталіцкіх парафіях Мінска.

«Нядзеля Крыжапаклонная — гэта сярэдзіна Вялікага посту, паколькі прайшло тры тыдні і засталося тры, але гэта яшчэ і кульмінацыя духоўнага перажывання Вялікага посту. Наша візантыйская традыцыя дае нам магчымасць “вырвацца на вяршыню”, азірнуцца, убачыць той шлях, які мы прайшлі за тры тыдні, і паразважаць над тым, як прайсці наступныя тры. Убачыць Крыжовую дарогу нашага Збавіцеля і сам Крыж Гасподні, пакланіцца Яму, але ў перспектыве Уваскрасення і Славы Хрыста», — адзначае а. Андрэй Абламейка.


Расклад:

17 САКАВІКА, ПЯТНІЦА

Парафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Міколы Цудатворцы
(капліца Душпастырскага Цэнтра святога Язэпа: вул. Арджанікідзэ, д. 6, ст. метро «Аўтазаводская»)

  • 19.00 — Літургія раней асвячаных Дароў, сакрамэнт пакаяння
  • Казанне — а. Зміцер Чарнель, рэдэмптарыст


18 САКАВІКА, СУБОТА

Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі
(капліца Душпастырскага Цэнтра, зав. Снежны, д. 7, ст. метро «Маладзёжная»)

  • 10.00 — Заўпакойная Боская Літургія з Паніхідай
  • 18.00 — ВЯЧЭРНЯ
  • 19.00 — Духоўная сустрэча моладзі


19 САКАВІКА, НЯДЗЕЛЯ

Парафія Святога Духа
(касцёл свв. Сымона і Алены — дольны касцёл)
Велікапосныя рэкалекцыі — праводзіць а. Зміцер Чарнель, рэдэмптарыст

  • 10.00 — Ютрань, сакрамэнт пакаяння
  • 11.00 — Боская Літургія, рэкалекцыйнае казанне
  • 18.00 — Боская Літургія, сакрамэнт пакаяння

Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі

  • 09.00 — Ютрань, сакрамэнт пакаяння
  • 10.00 — Боская Літургія, святочнае казанне (архімандрыт Сяргей Гаек)

Парафія Праведнага Язэпа

  • 09.15 — Ютрань, сакрамэнт пакаяння
  • 10.00 — Боская Літургія, святочнае казанне (а. Аляксандр Шыбека)

Парафія св. Міколы Цудатворцы
(капліца Душпастырскага Цэнтра святога Язэпа: вул. Арджанікідзэ, д. 6, ст. метро «Аўтазаводская»)

  • 14.30 — сакрамэнт пакаяння
  • 15.00 — Боская Літургія, святочнае казанне (а. Аляксандр Шыбека)

(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.