Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі пройдуць у Навагрудку (+праграма, умовы ўдзелу)
Анонсы
28.03.2017 06:56

6–8 мая пры парафіі Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку пройдуць Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Дэвіз сёлетняга форуму — «Вялікія рэчы ўчыніў нам Бог праз Марыю».

У мінулым годзе дыяцэзіяльныя Дні моладзі праходзілі ў парафіі Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах.

Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі бяруць свой пачатак у 1993 годзе. Ініцыятарам іх правядзення стаў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Першы з’езд моладзі прайшоў у маі 1993 г., і з таго часу каталіцкая моладзь з усёй дыяцэзіі штогод збіраецца на супольную малітву.


фПраграма:

6 мая, субота

  • 15.00 — рэгістрацыя і рассяленне
  • 18.30 — прывітанне ўдзельнікаў і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 19.00 — святая Імша (касцёл св. Міхала Арханёла)
  • 20.00 — вячэра (пры касцёле)
  • 20.40 — даклад на тэму «Марыя — нашая маці і прыклад жыцця»
  • 21.10 — канцэрт
  • 22.45 — вячэрняя малітва і благаслаўленне

7 мая, нядзеля

  • 09.00 — ранішняя малітва (касцёл Перамянення Пана — фара)
  • 09.30 — «Катэхеза ў катэхезах»
  • 10.30 — вынікі катэхез
  • 12.00 — святая Імша (касцёл св. Міхала Арханёла)
  • 13.30 — абед
  • 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці (касцёл св. Міхала Арханёла)
  • 15.15 — прэзентацыя моладзевых груп і размова з цікавымі людзьмі
  • 18.00 — вячэра
  • 19.30 — Эўхарыстычная адарацыя
  • 21.00 — канцэрт
  • 22.45 — вечаровая малітва і благаслаўленне

8 мая, панядзелак

  • 09.00 — св. Імша (касцёл Перамянення Пана - Фара)
  • 10.30 — канцэрт праслаўлення
  • 12.00 — заканчэнне


Умовы ўдзелу

  • узрост ад 16 гадоў (кандыдатам да ўдзелу, якім менш за 16 гадоў, неабходна мець пісьмовы дазвол бацькоў)
  • рэлігійныя намеры
  • адказны за групу
  • спіс удзельнікаў (імя, прозвішча, узрост, населены пункт, колькасць хлопцаў і дзяўчат)
  • сродкі гігіены і рэкамендаваныя лекі
  • кубак, лыжка і міска
  • дыванок і спальнік (начлегі для большай часткі ўдзельнікаў запланаваныя ў каледжах і школах)
  • асабісты ўзнос у памеры 4 бел. рублі (існуе магчымасць звальнення ад узносу пасля размовы з арганізатарамі)

Падчас сустрэчы кожная група можа зрабіць сваю прэзентацыю (максімальны час — 7 хвілін). Форма прэзентацыі — сведчанне на тэму «Марыя — наша Маці».

Паведаміць пра ўдзел групы неабходна да 27 красавіка:

  • у Гродне: кс. Антоній Грэмза (+375 15 274-00-73, маб. тэл.: +375 29 632-43-73)
  • у Навагрудку: кс. Юрый Жэгарын (маб.тэл.: +375 44 552-21-99)

Прыезд і ад’езд: уласным транспартам, аўтобусамі ці цягніком (да чыг. станцыі Наваельня)


Інфармацыя для тых, хто прыязджае цягнікамі «Гродна – Ліда», «Ліда – Баранавічы»:

  • 6 мая — цягнік «Гродна – Ліда» адпраўляецца з чыг. вакзала ў Гродне ў 12.24; перасадка на чыг. вакзале ў Лідзе на цягнік «Ліда – Баранавічы», які адпраўляецца ў 16.17; канцавая станцыя — Наваельня, адкуль даезд да Навагрудка запланаваны заказнымі аўтобусамі. Расклад прыпынкаў цягніка ў розных мясцовасцях арганізатары пададуць асобна падчас заяўкі кожнай парафіяльнай групы.

Тыя, хто прыязджае ў Навагрудак заказнымі аўтобусамі, будуць праходзіць рэгістрацыю на паркінгу каля Дому быта. Тыя, хто даязджае сваім ходам, будуць праходзіць рэгістрацыю пры касцёле св. Міхала Арханёла.

Пра выбар транспартнага сродку неабходна паведаміць арганізатарам.

  • 8 мая — цягнік «Наваельня – Ліда» адпраўляецца з чыг. станцыі ў Наваельні ў 13.27

Моладзь, якая плануе ад’езд цягніком з г. п. Наваельня, павінна паведаміць пра гэта арганізатарам.

Паводле grodnensis.by
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Анонсы

29.03 12:5029 красавіка дыяканы Андрэй Белаблоцкі і Анджэй Ганчар стануць новапрэзбітэрамі
29.03 12:14Семінар да 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў пройдзе ў Катэхетычным каледжы ў Баранавічах (+праграма)
29.03 11:50Расклад рэкалекцый на Вялікі пост у парафіях Мінска і Мінскага раёна (абноўлена)
28.03 06:56Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі пройдуць у Навагрудку (+праграма, умовы ўдзелу)
27.03 09:59З Магілёва ў Вільнюс арганізоўваюць пілігрымку на ўрачыстасць беатыфікацыі арцыбіскупа Тэафілюса Матулёніса
23.03 10:02Фотавыстаўку Віктара Ведзеня «Дарогі, якімі мы Бога шукаем» прадставяць у сталічным «Доме кіно»
21.03 15:57У Пальмовую нядзелю ў Гродне адбудзецца працэсія з удзелам каталіцкай моладзі
16.03 10:32Сёстры кармэліткі запрашаюць дзяўчат у Адамавічы на рэкалекцыі
15.03 13:29Моладзевае чуванне ў Мінску будзе прысвечана фацімскім аб’яўленням
14.03 12:09Рэкалекцыі аб распазнанні паклікання для юнакоў пройдуць 7-9 красавіка ў семінарыі ў Гродне