Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рэкалекцыі аб распазнанні паклікання для юнакоў пройдуць 7-9 красавіка ў семінарыі ў Гродне
Анонсы
14.03.2017 12:09

7-9 красавіка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі аб распазнанні паклікання на тэму «У крыжы збаўленне...».

Прыняць удзел у рэкалекцыях могуць усе хлопцы, а найперш міністранты ад 14 гадоў, якія хочуць паразважаць над сваім жыццёвым шляхам і яшчэ раз спытаць у свайго сэрца, да чаго мяне кліча Бог.

Удзельнікі рэкалекцый змогуць адчуць клімат семінарыі, паразмаўляць з семінарыстамі і духоўнымі айцамі, а таксама ўзбагаціць свае веды адносна праўдаў веры і малітвы.

Пра ўдзел у рэкалекцыях трэба паведаміць да 3 красавіка. Запісацца можна па тэлефоне:
(8-0152) 77-02-34.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Адказныя за рэкалекцыі — кс. Валерый Быкоўскі (+375 (29) 695-24-69) і кс. Андрэй Лішко (+375 (29) 744-99-61).

(IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.