18 лютага «Каталіцкі пілігрым» правядзе традыцыйную сустрэчу з удзельнікамі пілігрымак | Друк |
Анонсы
16.02.2017 16:40

Сустрэча для ўдзельнікаў пілігрымак, якія арганізоўвае бюро «Каталіцкі пілігрым» пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, пройдзе 18 лютага ў Мінску па вул. Кальцова, 153.

Сустрэча распачнецца святой Імшой у 11.00 і працягнецца пры салодкім стале, пры якім таксама будуць агучаны планы па пілігрымках на 2017 год.

«Мы лічым, што праводзіць такія сустрэчы — добрая ідэя, бо гэта дае магчымасць пазнаёміцца, пасябраваць і проста быць бліжэй да Вас, пілігрымаў, улічваючы ўсе Вашы пажаданні і робячы такім чынам кожную пілігрымку незабыўнай», — адзначае дырэктар пілігрымкавага бюро кс. Раман Факсінскі

(KZh)

 
© 2003-2024 Catholic.by