Rybyproject запускае праект па фармацыі хрысціянскіх музыкантаў | Друк |
Анонсы
16.02.2017 10:21

10-12 сакавіка ў касцёле Маці Божай Фацімскай у Жодзіне пройдзе першы ўікенд з хрысціянскім гуртом Rybyproject.

«Мы гатовыя з радасцю дзяліцца сваім досведам служэння Пану праз музыку. У нас за плячыма два альбомы, шэраг выступленняў на фестывалях і дыяцэзіяльных днях моладзі», — піша пра сябе калектыў у сацыяльных сетках.

Як адзначыў у каментарыі Catholic.by адзін з арганізатараў сустрэчы і ўдзельнік калектыву Віталій Грышкевіч, адна з галоўных мэтаў у перспектыве — стварыць у Беларусі платформу хрысціянскіх музыкантаў.

«Мы не хацелі б, каб Rybyproject успрымаліся як закрыты калектыў. Мы супраць канкурэнцыі і імкнёмся да таго, каб праз музыку ў духу сяброўства з іншымі хрысціянскімі гуртамі і музыкантамі разам праслаўляць Бога», — адзначыў Віталій.

Першы ўікенд, які распачнецца 10 сакавіка, будзе ўяўляць сабой адмысловую музычную «майстэрню» пад кіраўніцтвам Rybyproject: тэарэтычныя заняткі, а таксама практычную частку.  



Як дадае Віталій Грышкевіч, асноўныя мэта заняткаў — абмен вопытам і павышэнне прафесійнага ўзроўню музыкантаў. Пры гэтым асобныя заняткі будуць праходзіць не толькі з вакалістамі, але і з музыкантамі — асобна з барабаншчыкамі, клавішнікамі і гітарыстамі.

Запісацца на першы занятак можна тут››

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне +375 33 637 57 14 (Віталій),  або праз элетронную пошту Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

(IL),фота Веранікі Скрабатун


 
© 2003-2024 Catholic.by