Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
18 лютага ў Росіцы будуць маліцца за ахвяр росіцкай трагедыі
Анонсы
16.02.2017 16:06

Арганізатары звяртаюць увагу, што з 1 студзеня 2017 года пры ўездзе ў памежную зону, куды ўваходзіць і в. Росіца Верхнядзвінскага раёна, з сабою абавязкова трэба мець пашпарт (плаціць дзяржаўную пошліну не трэба).

Росіца — вёска ў Верхнядзвінскім раёне, дзе ў 1943 г. пакутніцкую смерць дабраахвотна прынялі святары марыяне Юры Кашыра і Антоні Ляшчэвіч. У 1999 годзе папа Ян Павел ІІ абвясціў росіцкіх пакутнікаў благаслаўлёнымі. З таго года ў Росіцы адбываюцца ўрачыстасці як падзяка за прыклад мужнасці веры. Сёлета малітва за ахвяраў росіцкай трагедыі пройдзе 18 лютага.

Разам са святарамі і кансэкраванымі асобамі Віцебскай дыяцэзіі ўдзельнікі ўрачыстасцяў пройдуць апошнім шляхам марыянскіх святароў і вернікаў росіцкай парафіі ў пакутнай працэсіі на пляц мучаніцтва.

Праграма:

  • 11.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння)
  • 12.00 — святая Імша (узначальвае біскуп Віцебскі Алег Буткевіч)
  • 13.00 — працэсія на пляц мучаніцтва благаслаўлёных ксяндзоў марыянаў Юрыя і Антонія
  • 14.00 — гарачы пасілак

(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Анонсы

24.03 16:26У Лебедзеве пройдзе сустрэча для юнакоў пра пакліканне да святарства
24.03 12:02Расклад рэкалекцый на Вялікі пост у парафіях Мінска і Мінскага раёна (абноўлена)
24.03 11:19У семінарыі ў Пінску пройдзе з’езд міністрантаў
23.03 10:02Фотавыстаўку Віктара Ведзеня «Дарогі, якімі мы Бога шукаем» прадставяць у сталічным «Доме кіно»
22.03 15:23Засталося пяць месцаў: «Каталіцкі пілігрым» завяршае запіс ахвотных у красавіцкую пілігрымку на Святую Зямлю
22.03 09:47Моладзь Навагрудка запісала відэазапрашэнне на Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі
21.03 16:01У мінскім касцёле на Кальварыі пройдзе прагляд фільма Мэла Гiбсана «Пакуты Хрыстовы»
21.03 15:57У Пальмовую нядзелю ў Гродне адбудзецца працэсія з удзелам каталіцкай моладзі
17.03 17:46У Баранавічах пройдуць рэкалекцыі для сужэнстваў
16.03 10:32Сёстры кармэліткі запрашаюць дзяўчат у Адамавічы на рэкалекцыі