Расклад аплаткавых сустрэч душпастырстваў Гродзенскай дыяцэзіі (5-15 студзеня) | Друк |
Анонсы
23.12.2016 11:11

Пасля святаў Божага Нараджэння адбудуцца аплаткавыя сустрэчы розных душпастырстваў Гродзенскай дыяцэзіі з удзелам біскупа Аляксандра Кашкевіча і дапаможнага біскупа Юзафа Станеўскага.



  • 5 студзеня — аплаткавая сустрэча Душпастырствa студэнтаў і старэйшай моладзі OPEN
    19.15 — святая Імша ў гродзенскім рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (пабрыгіцкі касцёл). Пасля —  аплаткавая сустрэча і канцэрт
  • 7 студзеня — аплаткавая сустрэча студэнтаў катэхетычных курсаў пры аддзеле навучання і выхавання Гродзенскай курыі
    17.00 — святая Імша ў гродзенскім рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (пабрыгіцкі касцёл). Пасля —  аплаткавая сустрэча ў будынку біскупскай курыі.
  • 8 студзеня — аплаткавая сустрэча Душпастырства настаўнікаў і выхавацеляў Гродна
    16.00 — святая Імша ў гродзенскім рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (пабрыгіцкі касцёл). Пасля — аплаткавая сустрэча
  • 9 студзеня — аплаткавая сустрэча манаскіх сясцёр, якія нясуць паслугу ў Гродзенскай дыяцэзіі
    10.00 —  адарацыя, канферэнцыя, святая Імша ў гродзенскім рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (пабрыгіцкі касцёл). Пасля — аплаткавая сустрэча
  • 15 студзеня — аплаткавая сустрэча членаў Душпастырства цвярозасці
    9.00 — святая Імша ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе. Пасля — аплаткавая сустрэча ў Доме Культуры

  • 15 студзеня — аплаткавая сустрэча членаў Душпастрыства службы аховы здароўя
    16.00 — св. Імша ў гродзенскім рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (пабрыгіцкі касцёл). Пасля — аплаткавая сустрэча

  • 15 студзеня — аплаткавая сустрэча Душпастырства чыгуначнікаў
    12.00 — святая Імша ў гродзенскім касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка). Пасля — аплаткавая сустрэча

Grodnensis.by

 
© 2003-2024 Catholic.by