Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Школа духоўнасці» руху факаляраў пройдзе ў Мінску
Анонсы
26.09.2016 11:22

Якія шляхі вядуць да шчасця ў Касцёле? Паразважаць над адным з іх — духоўнасцю супольнасці — запрашае рух факаляраў. Першы занятак «Школы духоўнасці» для ўсіх ахвотных пройдзе 1-2 кастрычніка.

Сустрэча адбудзецца па адрасе: г. Мінск, вуліца Кальцова, 153 (Пастаральны цэнтр).

Праграма:

1 кастрычніка, субота

  • 17:00 — святая Імша
  • 18.00 — разважанне на тэму «Духоўнаць супольнаці, або як ісці да Бога разам»
  • 19:30 — сяброўскі падвячорак
  • 20:30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 21:00 — заканчэнне першага дня

2 кастрычніка, нядзеля
  • 11:00 — святая Імша
  • 12:15 — разважанне на тэму «Бог ёсць Любоў»
  • 13:30 — абед
  • 14:30 — праца ў групах, абмеркаванне
  • 16:00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 16:30 — вынікі
  • 17:00 — заканчэнне

Жадаючых прыняць удзел у «Школе духоўнасцi» просяць паведамiць пра гэта па тэл.:

+375 25 708 40 48 (званок або смс)

Анжаліка Папкоўская


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.