Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Парафіяльная ўрачыстасць св. Францішка пройдзе ва Уруччы (Мінск)
Анонсы
23.09.2016 13:47

Мінская супольнасць Меншых Братоў Капуцынаў запрашае на парафіяльную ўрачыстасць святога Францішка ва Уруччы.

Урачыстасць адбудзецца 2 кастрычніка ў 12.00 на пляцоўцы будовы касцёла св. Францішка каля вёскі Копішча. Пасля святой Імшы арганізатары свята падрыхтавалі пачастунак і забаўляльную праграму для гасцей.
 
Таксама ў гэтым годзе браты падрыхтавалі падарункі. Кожны з гасцей фэсту пасля Імшы зможа бясплатна атрымаць бульбу, якую вырасцілі самі браты для жыхароў сталіцы.

Паводле kapucyny.by

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.