Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Салезіянскі араторый у Бараўлянах аб’яўляе набор у школу мастацтваў «Гармонія»
Анонсы
26.08.2016 13:45

Школа мастацтваў ў араторыі імя св. Дамініка Савіо, якая працуе ўжо на працягу года, аб’яўляе набор на першыя заняткі.

Арганізацыйная сустрэча і праслухоўванне ўсіх жадаючых адбудзецца 7 верасня пасля святой Імшы ў 18.00.

Выкладанне ў школе будзе адбывацца па двух накірунках — індывідуальныя і групавыя заняткі па напрамках:

1. Ігра на музычным інструменце
  • Фартэпіяна (індывідуальныя заняткі з дзецьмі і дарослымі)
  • Гітара (індывідуальныя заняткі з дзецьмі і дарослымі)
2. Вакал
  • Індывідуальныя заняткі з дзецьмі ад 6 гадоў у акадэмічнай і эстраднай манеры
  • Тэатральная студыя (групавыя заняткі па сістэме развіваючага навучання з элементамі акцёрскага майстэрства ад 6 да 12 гадоў).

Кантакты:

Парафiя Мацi Божай Успамогi Хрысцiянаў
г.п. Бараўляны

Тэлефон для даведак: ‎8029 502 24 20

Паводле sdb.by, (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.