Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Слоніме пройдзе XII турнір па міні-футболе памяці св. Яна Паўла ІІ
Анонсы
24.08.2016 10:32

17 верасня ў Слоніме пры парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі пройдзе XII турнір па міні-футболе памяці св. Яна Паўла ІІ. 

Спаборніцтвы, у якіх прымуць 16 каманд, пройдуць на стадыёнах ГАТ «Газпром трансгаз Беларусь» са штучным пакрыццём.

Умовы ўдзелу ў турніры:

  1. Удзел у спаборніцтвах могуць прымаць каманды з рыма-каталіцкіх парафій.
  2. Узрост удзельнікаў ад 17 да 30 гадоў. Кожная каманда павінна запоўніць і заверыць подпісам і пячаткай пробашча заяўку і ў электронным выглядзе да 10 верасня выслаць на Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript . Кожны з удзельнікаў каманды падчас рэгістрацыі павінен мець пры сабе пашпарт або яго ксеракопію.
  3. Максімальная колькасць удзельнікаў ад парафіі — 10 чалавек.
  4. У турніры не могуць прымаць удзел футбалісты, якія мелі або маюць прафесійны кантракт у вялікім футболе або міні-футболе (парушэнне рэгламенту вядзе да дыскваліфікацыі каманды ў наступных турнірах).
  5. Арганізатары на час правядзення турніру забяспечваюць усіх удзельнікаў харчаваннем і спартыўна-забаўляльнай праграмай.
  6. Падчас гульні на полі можа знаходзіцца чатыры палявых футбаліста і адзін галкіпер. Замены — у неабмежаванай колькасці. Час гульні — два таймы па 10 хвілін. Падзел каманд на групы пройдзе па жэрабю.

Праграма:

  • 7.30-8.50 – прыезд каманд (касцёл Беззаганнага Зачацця Насвяцейшай Панны Марыі, Слонім, вул. Першамайская, 11)
  • 09.00 – святая Iмша (касцёл Беззаганнага Зачацця Насвяцейшай Панны Марыі)
  • 10.00 – хроніка турніру (відэаагляд)
  • 10.30 – футбол (пачатак спаборніцтваў на групавой стадыі, стадыён ОАО «Газпром трансгаз Беларусь»)
  • 13.30-14.00 – абед
  • 14.00-17.30 – футбол (фінальныя гульні, ад 1 да 16 месца, стадыён ОАО «Газпром трансгаз Беларусь»)
  • 18.00 – уручэнне ўзнагарод
  • 18.30 – вячэра (гімназія № 1, вул. Сінічкіна, 36)
  • 19.00 – заканчэнне турніру

Тэлефоны для даведак: +375 29 319 54 65, +375 33 624 35 22 (кс. Артур)

Кс. Артур Малафей, (IL)                                           

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.