Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Школа сямейнага жыцця» ў Гродне аб’яўляе набор навучэнцаў
Анонсы
26.09.2016 22:09

«Школа сямейнага жыцця» ў Гродне аб’яўляе набор навучэнцаў на новы навучальны год 2016/2017. Да ўдзелу ў занятках, якія распавядаюць аб фундаментальных праўдах веры і хрысціянскай сям’і, запрашаюцца ўсе жадаючыя.

 

Мэтай «Школы сямейнага жыцця» з'яўляецца падрыхтоўка сямейных дарадчыкаў, якія могуць дапамагаць пры парафіі, у падрыхтоўцы сямейных пар да сакрамэнту сужэнства, а таксама ў сямейнай кансультацыі.

Час навучання — тры гады. З'езды адзін раз у месяц, звычайна другая субота і нядзеля месяца.

Заняткі будуць праходзіць у айцоў рэдэмптарыстаў па адрасе: г. Гродна, вул. Курчатава, 41 (Дзевятоўка).

Пасля заканчэння ШСЖ слухач атрымлівае дыплом, які з'яўляецца падставай для выканання функцыі сямейнага кансультанта пры парафіях, а таксама дыплом аб заканчэнні курса І ступені для выкладчыкаў натуральнага планавання сям'і ў вобласці сімптатэрмальнага метаду.

 

Кваліфікацыйная размова для кандыдатаў адбудзецца 8 кастрычнiка ў 19.50 у касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля (вул. Курчатава, 41 (Дзевятоўка)).

На размову неабходна мець з сабой дакументы:

  • уласнаручна напісаная заява аб прыняцці з матывацыяй свайго рашэння
  • уласнаручна напісаная аўтабіяграфія
  • рэкамендацыя ад пробашча
  • 2 фатаграфіі (3х4 см)
  • ксеракопія дыплома аб заканчэнні навучальнай установы
  • ксеракопія пашпарта (старонкі 31-33)

Падрабязная інфармацыя па тэлефоне:

+375 29 588 42 73  Ірына Мялешка

(AG)


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.