Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
25-ю гадавіну смерці кс. інфулата Міхала Арановіча адзначаць у Гродне
Анонсы
28.08.2016 12:16

30 жніўня адзначаецца 25-я гадавіна смерці ксяндза інфулата Міхала Арановіча, Генеральнага вікарыя Гродзенскай дыяцэзіі і шматгадовага пробашча парафіі Адшукання Святога Крыжа ў Гродне. У часы савецкай улады кс. Міхал на працягу 30 гадоў быў адзіным каталіцкім святаром у Гродне.

У гэты дзень у 18.00 на старых каталіцкіх могілках па вул. Антонава ў Гродне, дзе пахаваны кс. інфулат, адбудзецца жалобнае набажэнства ў яго інтэнцыі, а ў 19.00 у пабернардынскім касцёле — святая Імша, якую ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Прыняць удзел у гэтых набажэнствах запрашаюцца святары, кансэкраваныя асобы і вернікі. «Няхай удзел у Эўхарыстычнай Ахвяры і сумесная малітва аб радасці жыцця вечнага для памерлага кс. інфулата Міхала Арановіча будуць выразам нашай памяці і падзякі за яго шматгадовую верную службу ў Хрыстовым Касцёле», — піша ў сваім паведамленні з гэтай нагоды біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.