Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рэкалекцыі для святароў пройдуць у Касцюковічах
Анонсы
19.08.2016 15:42

Біскуп вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB па-айцоўску запрашае ўсіх святароў Магілёўскай вобласці ўмацаваць духоўнасць і братняе адзінства на рэкалекцыях, якія адбудуцца 26-29 верасня ў Касцюковічах.

Гэтыя духоўныя практыкаванні, прысвечаныя тэматыцы Божай міласэрнасці ў святарскім служэнні, якія правядзе вопытны духоўны настаўнік а. Раман Шульц, дамініканін з Магілёва, распачнуцца ў панядзелак 26 верасня святой Імшой а 18-й гадзіне, а завершацца братнім супольным пасілкам у чацвер 29 верасня.

Святарам Магілёўшчыны, якія жадаюць прыняць удзел у гэтых рэкалекцыях, просьба звярнуцца да кс. Андрэя Далянскага, пробашча парафіі Святой Тройцы ў Касцюковічах, па тэлефоне +375 29 545 62 30 або на электронную пошту Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript .

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.