Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Упершыню ў Гомелі пройдзе Міжнародны форум ананімных алкаголікаў
Анонсы
12.08.2016 10:42

Мерапрыемства, прысвечанае шасцігоддзю з’яўлення руху АА ў Гомелі, запланавана на 3-4 верасня. На сустрэчу збяруцца людзі з розных гарадоў Беларусі, Расіі, Украіны, Прыбалтыкі і іншых краін.

У Гомелі першапачатковая арганізацыя Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Цэнтральная служба ананімных алкаголікаў» была зарэгістравана ў снежні 2010 года. Сёння ў горадзе праходзяць сходы дзвюх груп АА, а таксама групы для Ал-Анон (членаў сем’яў алкаголікаў). Групы АА сустракаюцца ў цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, а таксама ў каталіцкім Доме міласэрнасці сясцёр Маці Тэрэзы і ў мясцовым касцёле.

Беларуская садружнасць АА існуе з 1990 года. На сёння ў Беларусі дзейнічае каля 80 груп АА, якія наведваюць больш за 2 тысячы чалавек. У свеце каля 4 мільёнаў чалавек дзякуючы праграме АА ідуць на папраўку. У чэрвені 2015 года сусветны рух АА адзначыў сваё 80-годдзе.

Як звязацца з АА?

Адрас офіса Цэнтра абслугоўвання АА ў Беларусі:
г. Мінск, вул. Каліноўскага, 6 (каб. 19)
тэл/факс. 8(017) 395 83 50, па буднях з 10.00 да 20.00

У Гомелі: +375 29 372 75 27 Антон
+375 29 323 13 85 Ігар

Сайт: www.aabelarus.org
E-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

Паводле katolik-gomel.by, (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.