Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Каталіцкі пілігрым» запрашае ў пілігрымку на кананізацыю Маці Тэрэзы з Калькуты
Анонсы
27.07.2016 23:59

Група для падарожнікаў «Каталіцкі пілігрым» запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у аўтобуснай пілігрымцы на кананізацыю Маці Тэрэзы з Калькуты.

Удзельнікі пілігрымкі наведаюць шматлікія святыні і гістарычныя месцы Польшчы і Італіі і папрысутнічаюць на кананізацыі Маці Тэрэзы з Калькуты, якая пройдзе 4 верасня ў Рыме.

Праграма пілігрымкі:

1 дзень (30 жніўня)

Выезд з Мінска ў 00.00. Праезд па тэрыторыі Беларусі. Перасячэнне мяжы. Праезд па тэрыторыі Польшчы. Кароткае наведванне санктуарыя ў Чэнстахове з цудатворным абразом Маці Божай Чэнстахоўскай на Яснай Гары, святая Імша. Прыезд у Кракаў, начлег у гасцініцы.

2 дзень (31 жніўня)

Кракаў, наведванне санктуарыя Божай Міласэрнасці ў Лагеўніках, святая Імша. Праезд па тэрыторыі Польшчы, Чэхіі і Аўстрыі, вечарам — прыбыццё ў Тарвізіо (Італія), начлег і вячэра ў гасцініцы.

3 дзень (1 верасня)

Святая Імша ў гасцініцы. Сняданак, ад’езд у Венецыю. Punto Sabbioni. Адпраўленне суднам у Венецыю. Плошча святога Марка (Piazza San Marco) у найстарэйшай частцы Венецыі VIII ст. Палац Дожаў (Palazzo Ducale) — гатычная рэзідэнцыя кіраўнікоў і ўраду Венецыі. Мост Уздыхаў. Мост злучае памяшканні I паверха Палаца Дожаў з будынкам новай турмы (Prigioni Nuove), пабудаваным на мяжы XVI і XVII ст. Базыліка святога Марка (San Marco), пабудаваная ў Венецыі каля плошчы святога Марка для пахавання рэліквій святога. У 828 г. венецыянскія купцы выкралі яго парэшткі з Александрыі і прывезлі на лагуну. Мост Рыальто (Ponte di Rialto) — найстарэйшы і адзіны да часу будаўніцтва Ponte dell'Accademia у 1854 г. венецыянскі мост над Canal Grande. Вольны час, шпацыр па гораду. 15.00 — збор на прыстані i пераправа суднам да Punto Sabbioni. Выезд у Montecatini Terme. Начлег i вячэра ў гасцініцы.

4 дзень (2 верасня)

Montecatini Terme. Святая Імша ў гасцініцы. Адпраўленне ў Фларэнцыю. Фларэнцыя (агляд горада): Piazza della Signoria — плошча ў цэнтры Фларэнцыі, пабудаваная ў перыяд XII–XIV стст. Катэдральны сабор Santa Maria del Fiore (Duomo), касцёл Santa Croce (Св. Крыжа), Ponte Vecchio (Стары Мост), інакш Мост злотнікаў — найстарэйшы з фларэнтыйкіх мастоў на рацэ Арно. Прыезд у Пізу, экскурсія. Крывая вежа ў Пізе — Torre Pendente — будаўніцтва якой пачалося ў 1173 г. як званіцы сабора, аднак па прычыне пясчанага грунту яна пачала нахіляцца ўжо падчас будаўніцтва. Campo dei Miracoli (Pole cudów) — вялікая плошча, на якой знаходзіцца сабор, баптыстэрый i крывая вежа. Пізанскі сабор, пабудаваны ў 1063-1118 гг. Вольны час. Начлег і вячэра ў гасцініцы ў ваколіцах Рыма.

5 дзень (3 верасня)

Святая Імша ў гасцініцы. Сняданак, ад’езд у Рым. Рым — сталіца  i найвялікшы горад Італіі, размешчаны ў цэнтральнай частцы краіны над ракой Тыбр і Міжземным морам. Прыезд каля 11.00. Базыліка святога Яна на Латэране (313–318 гг.) — была часткай папскай рэзідэнцыі з 313 г. Папская арцыбазыліка Найсвяцейшага Збаўцы, св. Яна Хрысціцеля і св. Яна Евангеліста на Латэране. Маці і Галава ўсіх касцёлаў Горада і Свету (Arcibasilica Papale del SS.mo Salvatore e dei Santi Giovanni Battista ed Evangelista al Laterano). Базыліка Маці Божай Вялікай (Basilica Papale di Santa Maria Maggiore. Fontanna di Trevi (Fontana di Trevi). Forum Romanum (рымскі рынак), найстарэйшая гарадская плошча ў Рыме. Галоўны палітычны, рэлігійны і свецкі цэнтр старажытнага Рыма, месца праходжання найвялікшых грамадскіх урачыстасцяў.

Калізей, афіцыйна ў старажытнасці Амфітэатр Флавіяў. Пантэон — месца, прысвечанае ўсім багам, круглы храм на Марсавым Полі, заснаваны імператарам Адрыянам у 125 г. на месцы ранейшага з 27 г. да н.э, знішчанага падчас пажару у 80 г. н.э. Piazza Navona — плошча, якая ў старажытнасці была стадыёнам, пабудаваным на Марсавым Полі ў 86 г. У цэнтральнай частцы плошчы знаходзіцца Фантан Чатырох рэк (fontana dei Quattro Fiumi). На плошчы знаходзяцца таксама два іншыя фантаны. Начлег і вячэра ў гасцініцы ў ваколіцах Рыма.

6 дзень (4 верасня)

Пакеты са сняданкам. 6.00 — ад’езд у Рым на кананізацыю Маці Тэрэзы з Калькуты. Пасля кананізацыі вольны час на шпацыр па Рыме. У 16.00 гадзін сустрэча і наведванне базылікі св. Пятра (Basilica Papale di San Pietro in Vaticano) — рыма-каталіцкая базыліка ў Ватыкане, пабудаваная ў 1506-1626 гг. на месцы старэйшай раннехрысціянскай базылікі, заснаванай імператарам Канстацінам Вялікім. Наведванне магілы св. Яна Паўла II у базыліцы. Начлег і вячэра ў гасцініцы ў ваколіцах Рыма.

7 дзень (5 верасня)

Святая Імша ў гасцініцы. Сняданне, ад’езд у Асізі. Базыліка Маці Божай Анёльскай. Пабудаваны касцёл узнік для абароны першага месца, звязанага з дзейнасцю св. Францішка, — маленькага аднанефнага касцёла, Парцынкула. Базыліка св. Францішка ў Асізі — касцёл XIII ст., прысвечаны св. Францішку.

Пасля наведвання базылікі — вольны час, шпацыр па маляўнічых вуліцах Асізі, (прыкладна 2 гадзіны). Падчас шпацыру можна зайсці ў базыліку св. Клары, сабор св. Руфіна. (Сустрэча групы ў акрэслены час, далей пілігрымка да касцёла св. Даміяна (San Damiano) — касцёл і кляштар знаходзяцца недалёка ад Асізі). Выезд з Асізі да Рыміні, начлег і вячэра ў гасцініцы.

8 дзень (6 верасня)

Святая Імша ў гасцініцы. Сняданак, вольны дзень, адпачынак на пляжы, начлег і вячэра ў гасцініцы.

9 дзень, (7 верасня)

Святая Імша ў гасцініцы. Сняданак, вольны дзень, адпачынак на пляжы, для тых, хто хоча, магчымасць паехаць у Сан-Марына. Начлег і вячэра ў гасцініцы.

10 дзень (8 верасня)

Сняданак, ад’езд у Падую. Наведванне папскай базылікі святога Антонія (it. Basilica Pontificia di Sant'Antonio di Padova) — найбольшы касцёл у Падуі. Унутры знаходзіцца магіла св. Антонія Падуанскага. Святая Імша ў базыліцы. Ад’езд прыкладна ў 12.00, транзіт праз Італію, Аўстрыю, начлег у Брно (Чэхія).

11 дзень (9 верасня)

Сняданак, святая Імша ў гасцініцы, транзіт праз Чэхію. Прыезд у Оламаўц — сабор св. Вацлава, калона Найсвяцейшай Тройцы. Сабор унесены ў спіс Сусветнай спадчыны UNESCO. Далей праезд па тэрыторыі Польшчы, начлег у ваколіцах Варшавы.

12 дзень (10 верасня)

Ад’езд у Беларусь. Заканчэнне пілігрымкі.  

Кошт удзелу: 650 € + 30 BYN (пры адсутнасці візы + 60 €);

або: 650 € + 10 BYN (пры наяўнасці візы)

Запісацца ў пілігрымку, а таксама ўдакладніць інфармацыю можна па тэлефонах: 

+375 29 61 368 41 Гражына;

+375 29 34 415 48 Галіна;

+375 29 328 66 81 Юлія;

+ 375 29 618 06 02 Вольга;

Кс. Раман +375 44 511 12 17; +375 29 6518512

Або напісаць на электронную пошту: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript  

(MV), (AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.