Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
5-6 жніўня адбудуцца ўрачыстасці ў Росіцы
Анонсы
25.07.2016 22:15

Айцы марыяне запрашаюць на ўрачыстасці ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Росіцы (Віцебская дыяцэзія), якія пройдуць 5-6 жніўня. Сёлета ў Росіцы традыцыйна ўшануюць мучанікаў беларускай зямлі Юрыя Кашыру і Антонія Ляшчэвіча, а таксама падзякуюць Богу за кананізацыю заснавальніка Кангрэгацыі айцоў марыянаў Станіслава Папчынскага.

З Мiнска ў Росіцу арганiзуецца аўтобусная пiлiгрымка. Ад’езд 5 жнiўня ў 16.30 ад ст. м. Усход, вяртанне 6 жніўня ў 21-22 гадзіны.

Запіс у пілігрымку: 

+375 44 70 90 301 альбо e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript   Iрына Лявонаўна.

Пешая пілігрымка з Полацка ў Росіцу адбудзецца з 2 па 5 жніўня.

Запіс і падрабязная інфармацыя ў а. Аляксандра Жарнасека МІС:

+375 29 713 02 33 (МТС)

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па электроннай пошце: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

Праграма ўрачыстасцяў

5 жніўня

18.00 — святая Імша для пілігрымаў
20.00 — Акафіст да cвятой Багародзіцы (вернікі Грэка-Каталіцкай Царквы)
21.00 — падрыхтоўка да споведзі
21.30 — Нешпары за памерлых
22.30 — адарацыя (малітва праслаўлення)

6 жніўня

00.00 — святая Імша ў гонар святых мучанікаў Юрыя і Антонія з працэсіяй на пляц мучаніцтва
02.00 — набажэнства на пляцы мучаніцтва
03.00 — росіцкі Крыжовы шлях
06.00 — Гадзінкі
06.30 — Літургія ўсходняга абраду (вернікі Грэка-Каталіцкай Царквы)
08.00 — Ютрань
09.00 — Ружанец з разважаннямі
10.00 — росіцкая Кніга цвярозасці
11.00 — канферэнцыя «Святы Станіслаў Папчынскі — заснавальнік марыянаў»
12.00 — святая Імша ў гонар св. Станіслава Папчынскага

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.