Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Купалаў фэст» пройдзе ў парафіі Святой Тройцы ў Радашковічах
Анонсы
17.06.2016 17:52

10 ліпеня ў парафіі Святой Тройцы ў Радашковічах адбудзецца «Купалаў фэст», на які запрашаюцца ўсе, хто любіць, шануе і штораз нанова адкрывае асобу і творчасць Янкі Купалы.

У мінулым годзе ў касцёле ў Радашковічах збіраліся з нагоды хросту паэта, а ў гэтым свята прымеркавана да 100-годдзя вянчання Янкі Купалы і Уладзіславы Станкевіч.


У сувязі з тым, што будзе прыгадвацца вяселле паэта, усім гасцям прапаноўваецца быць адпаведна апранутымі, як і запрошаным на вяселле: жанчынам — у доўгіх сукенках, мужчынам — з гальштукам ці бабачкай.

Для тых, хто будзе апрануты адпаведна дрэс-коду — прывілеі ад арганізатараў.

Праграма свята:

  • 10.00 – 11.00 – святая Імша ў касцёле Cвятой Тройцы
  • 11.10 – 11.30 – мультымедыйная прэзентацыя «Ісці супольна праз усё жыццё» да 100-годдзя вянчання Янкі Купалы і Уладзіславы Станкевіч
  • 11.30 – 12.00 – «Чытаем Купалу разам»: чытанне ўсімі жадаючымі вершаў Янкі Купалы пра каханне
  • 12.00 –12.30 – віктарына «Ці ведаеш гэта пра Купалу?»
  • 12.30 – 12.45 – перапынак на гарбату і каравай
  • 12. 45 – 13.45 – канцэрт (цымбалы, «Балцкі субстрат», Алесь Камоцкі, Андрусь Такінданг, Арцём Сітнікаў і інш.)
  • 13.45 –15.00 – крыжаванка «Беларускае вяселле» і заключны акорд — майстар-клас па народных вясельных танцах
  • 15.00 – малітва на завяршэнне ў касцёле
(AYU)


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.